Валянцін Міхайлавіч Арцем’еў
Валянцін Міхайлавіч Арцем’еў (нар. 15 мая 1934, г. Масква, Расія) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічных навук. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР(1977). БіяграфіяСкончыў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча (1956). З 1956 года выкладчык, старшы навуковы супрацоўнік, намеснік начальніка кафедры, з 1973 года начальнік кафедры гэтага вучылішча. У 1987—1993 гадах в.а. дырэктара, дырэктар Інстытута прыкладной фізікі АН Беларусі, з 1993 года загадчык лабараторыі, з 2003 года галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» III ступені (1978), медалямі. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне статыстычнай дынамікі сістэм аўтаматычнага кіравання. Распрацаваў тэорыю дынамічных сістэм з выпадковымі зменамі структуры і ўжыў яе да абгрунтавання прынцыпаў пабудовы, аналізу і праектавання сістэм кіравання лятальнымі апаратамі і адаптыўнымі робатамі ва ўмовах змены характарыстык навакольнага асяроддзя. Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 1 падручніка, 13 вынаходак[1][2]. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia