Валянцін Міхайлавіч Цярэнцьеў
Валянцін Міхайлавіч Цярэ́нцьеў (7 красавіка 1907, Веліж — 14 снежня 1983) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1959). Прафесар (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980). БіяграфіяВ. М. Цярэнцьеў нарадзіўся ў горадзе Веліж (сучасны раённы цэнтр у Смаленскай вобласці Расіі). У 1936 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Член КПСС з 1938 года. З 1946 года ў Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР, з 1951 г. вучоны сакратар прэзідыума АН БССР. У 1948 годзе пад кіраўніцтвам Ц. М. Годнева абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1958 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Основные вопросы физиологии хлебных злаков на торфяной почве». З 1954 г. загадчык лабараторыі, а з 1978 г. навуковы кансультант Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. Навуковая дзейнасцьВ. М. Цярэнцьеў займаўся вывучэннем фізіялогіі жыўлення, абмену рэчываў, прадукцыйнасці сельскагаспадарчых раслін, фізіялогіі збожжавых культур на тарфяных глебах, уплыву мікраэлементаў на фарміраванне механічнай тканкі раслін у сувязі з устойлівасцю да палягання, тэхналогіі вырошчвання гароднінных і дэкаратыўных раслін у замкнёных экасістэмах з выкарыстаннем штучных глебаў. Сярод апублікаваных прац:
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia