Ціхан Мікалаевіч Годнеў
Ціхан Мікалаевіч Го́днеў (5 красавіка 1893, Задонск, Ліпецкай вобласці, Расія — 29 кастрычніка 1982) — беларускі фізіёлаг раслін, заснавальнік навуковай школы па біясінтэзе хларафілу. Акадэмік АН Беларусі (1940; член-карэспандэнт, 1936), доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1926). Заслужаны дзеяч навукі (1944). Прэмія імя Ціміразева АН СССР (1967)[4]. БіяграфіяЦіхан Годнеў нарадзіўся 6 красавіка 1893 г. у горадзе Задонску (Расія) ў сям’і настаўнікаў гімназіі. У 1903—1911 гг. вучыўся ў Яраслаўскай гімназіі разам з Максімам Багдановічам і Уладзімірам Аляксандравічам Энгельгардам, з якімі і пазней захоўваў цёплыя і сяброўскія адносіны. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта, які з адзнакай скончыў у 1916 годзе. Працаваў у ім на кафедры фізіялогіі раслін[5]. У 1919 годзе пераходзіць на працу выкладчыкам анатоміі і фізіялогіі, а затым загадчыкам кафедрай Астраханскага ўніверсітэта. У 1923—1927 гадах — дацэнт, з 1926 года прафесар у Іванава-Вазнясенскім політэхнічным інстытуце[5]. У 1928 годзе пераехаў у Беларусь, дзе ў 1928—1941 гг. працаваў загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі у г. Горкі і Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1935 г. Ціхану Годневу была прысуджана навуковая ступень доктара біялагічных навук. У 1935—1941 гг. узначальваў кафедру фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта БДУ, кіраваў працай па фотасінтэзе і біясінтэзе пігментаў у лабараторыі фізіялогіі раслін Інстытута біялогіі АН БССР. У 1936 годзе выбраны член-карэспандэнтам, а ў 1940 г. — акадэмікам АН БССР[5]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1941—1943 гг. працаваў прафесарам Свярдлоўскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1945—1969 гг зноў узначальваў кафедру фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта БДУ, у 1945—1966 гг. таксама з’яўляўся загадчыкам лабараторыяй хларафіла ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 1967—1969 гг. узначальваў аддзел хларафіла Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР[5]. У 1956 годзе старшыня Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства[6]. Памёр 29 кастрычніка 1982 года[5]. Навуковая дзейнасць![]() Аўтар навуковых прац па біяхіміі раслінных пігментаў. Выдвінуў ідэі аб фарміраванні хларафілу праз манапірол і лейказлучэнні парфірынаў , аб адзіным працэсе сінтэзу хларафілу і гему з вугляводаў, аб адносна сталай колькасці хларафілу ў адзінцы аб’ёму хларапластаў[4]. Даказаў адзінства протахларафілу ў раслінным свеце, ператварыў протахларафілід у цемнаце ў хларафіл. Даследаваў стан фотасінтэтычных пігментаў у антагенезе ў залежнасці ад светлавых і тэмпературных умоў, механізм утварэння парфірынаў, а таксама змяненні хларапластаў у антагенезе[4]. Бібліяграфія
Ушанаванне памяці
Сям’я
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia