Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік
Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік (6 верасня 1934, Багушэвічы, Бярэзінскі раён — 10 чэрвеня 2003) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1994). БіяграфіяСкончыў у 1958 годзе студыю Беларускага тэатра імя Я. Купалы, у 1965 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. З 1958 года ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы. ТворчасцьЯго мастацтва адметнае напоўненасцю і каларытнасцю вобразаў пры лаканізме вонкавых выразных сродкаў. Сярод роляў: Сымон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Зуеў («Апошні шанц» В. Быкава), Каравай («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Дугін («Радавыя» А. Дударава), Бялугін («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага), Урыя Шэлі («Што той салдат, што гэты » Б. Брэхта). Здымаецца ў кіно: «Рудабельская рэспубліка», «На ростанях», «Воўчая зграя», «Чорная бяроза», «Трэцяга не дадзена» і інш. Удзельнічае ў тэлевізійных («Па шчасце, па сонца» паводле твораў Я. Купалы і інш.) і радыёпастаноўках (за ролі ў спектаклях «Хамуціус» паводле А. Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я. Коласа; Дзяржаўная прэмія БССР 1989). Сям’яУ шлюбе з канцэртмайстрам Вольгай Глебаўнай Глебавай, дачкой Глеба Глебава, меў дзвюх дачок — Зою і Надзею[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia