Зоя Валянцінаўна Белахвосцік
Зоя Валянцінаўна Белахвосцік (нар. 26 кастрычніка 1959, Мінск, БССР, СССР) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка Беларусі, заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым. БіяграфіяНарадзілася 26 кастрычніка 1959 года ў Мінску ў сям’і акцёра Валянціна Белахвосціка і канцэртмайстра Вольгі Глебаўны Глебавай, дачкі акцёра Глеба Глебава. У 1982 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці актрыса драмы і кіно[2]. На чацвёртым курсе яе навучання ёй прапанавалі сыграць ролю Паўлінкі. З-за гэтай ролі ёй прыйшлося адрасціць доўгія валасы. З гэтага моманту Зоя выконвала ролю Паўлінкі да 2000 года[3]. З 1982 года з’яўлялася актрысай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Сыграла ў больш за 55 спектаклях. Працавала на радыё, выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў[4]. Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Зоя Белахвосцік разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[5]. 2 кастрычніка яе звольнілі з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе яна выкладала на кафедры акцёрскага майстэрства тэатральнага факультэту. На паўстаўкі яна была мастацкім кіраўніком акцёрскага курсу[6][7][8]. РоліПраца ў тэатры
Праца ў кіно
УзнагародыНародная артыстка Беларусі (2018[9]), заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Уладальніца нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі»[2]. Заслужаная артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы[10]. Сям’яУ шлюбе з рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым мае дачку Валянціну, таксама актрысу Купалаўскага тэатра. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia