Валянцін Уладзіміравіч Карпіцкі
Валянцін Уладзіміравіч Карпіцкі (нар. 1957, в. Куртасы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі ваенны дзеяч, старшыня Рэспубліканскага савета Рэспубліканскага савета Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», генерал-маёр унутранай службы ў адстаўцы. БіяграфіяНарадзіўся ў 1957 годзе ў в. Куртасы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1975 годзе скончыў Мінскі палітэхнікум, у 1985 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. У 2004—2006 гадах з’яўляўся слухачом Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1975—1999 гадах працаваў пажарным 2-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове Фрунзенскага раёна Мінска ўпраўлення пажарнай аховы УУС Мінскага аблвыканкама. У 1999—2005 гадах узначальваў Мінскае гарадское ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь. З 16 чэрвеня 2005 года[1] па 4 сакавіка 2013 года[2] працаваў першым намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. 4 сакавіка 2013 года звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у адстаўку з прычыны хваробы[2]. 11 кастрычніка 2013 года на пазачарговым ХІІІ з’ездзе Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» быў выбраны старшынёй Рэспубліканскага савета гэтага таварыства. 23 сакавіка 2018 года адбыўся пазачарговы з’езд Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, на якім пасада старшыні была адменена, а В. Карпіцкі быў адхілены ад кіраўніцтва арганізацыяй. В. Карпіцкі гэтыя падзеі назваў «аперацыяй па рэйдарскім захопе Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях грамадскай арганізацыі „Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства“»[3]. УзнагародыЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia