Макараўскі сельсавет
Мака́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Макараўка. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чашніцкі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чашнікі. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Макараўка, сельсавет перайменаваны ў Макараўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Горацкага (6 населеных пунктаў: Андрухі, Воўкаўшчына, Зайцава, Макараўка, Чашнікі і Шалаханаўка) і Саўскага (8 населеных пунктаў: вёскі Вішня, Красуліна, Куртасы, Лугіны, Паташы, Філіпава, Шырокія і Юркава) сельсаветаў[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia