Валяр’ян Калінка
Валяр’ян Калінка (польск.: Walerian Kalinka; 20 лістапада 1826, в. Балехавіцэ каля Кракава — 16 снежня 1886) — польскі гісторык, публіцыст, палітычны дзеяч. Біяграфічныя звесткіСкончыў Кракаўскі ўніверсітэт (1845). Удзельнік Кракаўскага паўстання (1846), да 1848 у эміграцыі ў Бельгіі і Галандыі. Палітычныя погляды В. Калінкі эвалюцыяніравалі ад дэмакратычна-рэвалюцыйных да шляхецка-кансерватыўных. У 1848—52 супрацоўнік кракаўскага часопіса «Czas» («Час»), потым зноў у эміграцыі, пераважна ў Францыі, дзе разам з палітычнай дзейнасцю заняўся гісторыяй. Быў звязаны з «Атэлем Лямбэр» (кола кансерватыўных эмігрантаў на чале з Чартарыйскімі), адзін з рэдактараў яго часопіса «Wiadomości Polskie» («Польскія навіны»). Член гісторыка-літаратурнага таварыства ў Парыжы. У 1862 аддаліўся ад Чартарыйскіх і пераехаў у Рым для архіўных пошукаў, аднак з пачаткам паўстання 1863 вярнуўся ў Францыю і працаваў у Галоўным дыпламатычным агенцтве Нацыянальнага Жонда. У 1868 у Рыме ўступіў у ордэн Уваскрэсення Божага, з 1870 святар. Даследчыцкая дзейнасцьВывучаў пераважна палітычную гісторью Рэчы Паспалітай XVIII ст. Вялікую ўвагу аддаваў даследаванню псіхалагічных асаблівасцей палітычных дзеячаў, быў схільны да маралізатарства. Лічыцца бацькам кракаўскай школы гісторыкаў з яе «песімістычным» поглядам на гісторыю. Вядомасць В. Калінку прынесла праца «Апошнія гады панавання Станіслава Аўгуста» (т. 1—2, 1868), дзе даказвалася, што крызіс і крах Рэчы Паспалітай быў выкліканы маральным заняпадам народа. Працягам яе з’явілася даследаванне «Чатырохгадовы сейм» (т. 1—3, 1880—88). Выбраная бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia