Аўстра-Венгрыя
Аўстра-Венгрыя (ням.: Österreich-Ungarn, венг.: Ausztria-Magyarország) — дуалістычная манархія і шматнацыянальная дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе, якая існавала ў 1867—1918. Найбуйнейшая дзяржава Еўропы свайго часу (акрамя Расійскай імперыі). НазваАфіцыйна дзяржава мела назву Каралеўства і землі, прадстаўленыя ў Рэйхсраце, і землі венгерскай кароны Св. Іштвана, аднак фактычна больш распаўсюджанымі поўнымі назвамі былі Аўстра-Венгерская манархія, Аўстра-Венгерская імперыя, Дунайская манархія або Дуалістычная манархія. Для вызначэння органаў дзяржаўнай улады выкарыстоўваўся прыметнік K. und k. або k. u. k. — kaiserlich und königlich, імператарскі і каралеўскі. Вымаўленне скарачэння прывяло да з'яўлення сярод шматнацыянальнага народа дзяржавы жартоўных назваў Кук-імперыя і Каканія. МежыАўстра-Венгрыя межавала:
З 1871 года Саксонія, Прусія і Баварыя — у складзе Германскай імперыі. Адміністрацыйны падзелДуалістычная дзяржава Аўстра-Венгрыя складалася з дзвюх частак:
Пры гэтым, пасады і кайзера, і караля займала адна асоба, якая і была аўстра-венгерскім імператарам. Імперскім намеснікам у Аўстрыі быў міністр-прэзідэнт, а ў Венгрыі - прэм’ер-міністр. Анексаваная ў 1908 годзе Боснія кіравалася асобна і не падпадала пад гэты падзел. ГісторыяАўстра-Венгрыя з’явілася ў 1867 годзе ў выніку двухбаковага дагавора, які рэфармаваў Аўстрыйскую імперыю (якая, у сваю чаргу, была створана ў 1804 годзе). У замежнапалітычным стаўленні Аўстра-Венгрыя ўваходзіла ў Саюз трох імператараў з Германіяй і Расіяй, затым у Траісты саюз з Германіяй і Італіяй. У 1914 годзе ў складзе блока Цэнтральных дзяржаў (Германія, Турцыя, пазней таксама Балгарыя) уступіла ў Першую сусветную вайну. Забойства Гаўрылам Прынцыпам («Млада Босна») эрцгерцага ў Сараева паслужыла падставай для развязвання Аўстра-Венгрыяй вайны супраць Сербіі, што непазбежна вяло да канфлікту з Расійскай імперыяй, якая заключыла з апошняй абарончы саюз. Узброеныя сілыРаспадПаражэнне ў вайне прывяло да распаду імперыі:
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia