Валяр’ян Якаўлевіч Авяр’янаў
Валяр’ян Якаўлевіч Авяр’янаў (руск.: Валерьян Яковлевич Аверьянов; 13 жніўня 1919, Уладзімір — 29 лістапада 2010[1], Мінск) — вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Доктар тэхнічных навук (1964). Прафесар (1968). Ганаровы член Міжнароднай Акадэміі прыкладной электронікі (1994). Заслужаны рацыяналізатар БССР (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяВ. Я. Авяр’янаў нарадзіўся ў горадзе Уладзімір (Расія). Удзельнічаў у будаўніцтве абарончых рубяжоў пад Масквой у раёне горада Вязьма. У 1942 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў сувязі і быў накіраваны на фронт. З мая 1942 г. начальнік сувязі 76-а гвардзейскага мінамётнага палка, 317-а гвардзейскага мінамётнага палка. Удзельнік Сталінградскай бітвы, Беларускай і Кёнігсбергскай аперацый. Са студзеня 1948 г. начальнік сувязі 1377-а зенітнага артылерыйскага палка (Група савецкіх войскаў у Германіі). З мая 1948 г. В. Я. Авяр’янаў ад’юнкт у Ваеннай артылерыйскай акадэміі радыёлакацыі, з 1951 г. старэйшы выкладчык, з 1953 г. намеснік начальніка, начальнік кафедры радыёпрыёмных устройстваў. У 1954—1954 гг. на пасадзе начальніка кафедры ў Гомельскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы Войскаў СПА краіны, з 1957 г. начальнік кафедры радыёперадаючых і радыёпрёмных устройстваў у Мінскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы Войскаў СПА краіны. У 1974 годзе палкоўнік В. Я. Авяр’янаў звольнены ў запас. З 1976 г. працаваў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (БДУІР), загадчык кафедры антэн і ўстройстваў ЗВЧ. Навуковая дзейнасцьВ. Я. Авяр’янаў займаўся даследаваннямі разнесеных радыёлакацыйных станцый у мэтах павелічэння далёкасці дзеяння бартавых радыёлакацыйных прыцэлаў і галовак саманавядзення ракет, праблем радыёлакацыі нізкалётаючых цэляў, уздзеяння актыўных памех на работу радыёлакацыйных станцый. Аўтар электра-дыпольнай тэорыі шаравой маланкі, вялікай колькасці філасофскіх і навукова-метадычных работ. Аўтар шэрагу патэнтаў. Сярод апублікаваных прац:
УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За абарону Сталінграда», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Ветэран Узброеных Сіл СССР»[1] і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia