Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 г. [1] Аўтар малюнка медаля - мастак Н. І. Маскалёў. Медалём "За абарону Сталінграда" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Сталінграда - вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Перыядам абароны Сталінграда лічыцца 12 ліпеня - 19 лістапада 1942 года. Медаль «За абарону Сталінграда» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Севастопаля». Станам на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Сталінграда» ўзнагароджана прыблізна 759560 чалавек. Апісанне медаляМедаль «За абарону Сталінграда» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На вонкавым боку медаля - група байцоў з вінтоўкамі наперавес. Над групай байцоў, з правага боку медаля, лунае сцяг, а з левага боку бачныя абрысы танкаў і самалётаў, якія ляцяць адзін за адным. У верхняй частцы медаля, над групай байцоў, пяціканцовая зорачка і надпіс па краі медаля «За абарону Сталінград». Бок медалі абрамлены выпуклым борцікам. На адваротным боку медаля надпіс «ЗА НАШУ САВЕЦКУЮ РАДЗІМУ». Над надпісам намаляваны серп і молат. Усе надпісы і малюнкі на медалі выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай аліўкавага колеру з падоўжнай чырвонай палоскай, шырынёй 2 мм, пасярэдзіне. Шырыня стужкі 24 мм. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia