Ванэса Валер’еўна Каладзінская
Ванэ́са Вале́р’еўна Каладзі́нская (нар. 27 снежня 1992[1], Бабруйск, Магілёўская вобласць[1]) — беларуская спартсменка (вольная барацьба), двухразовая чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка Еўропы, удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіа. БіяграфіяУ дзяцінстве займалася гімнастыкай. Кандыдат у майстры спорту Беларусі па мастацкай гімнастыцы. Бацькі — трэнеры па гімнастыцы[3]. У чвэрцьфінале алімпійскага турніру[4] прайграла канадскай спартсменцы Кэрал Хвін і завяршыла выступленне[5]. На чэмпіянаце свету 2012 года ў фінале перамагла японку Эры Тасаку[6]. У верасні 2013 года нарадзіла дзіця. Праз паўтары гады пасля вяртання ў спорт у Каладзінскай дыягнаставалі гарманальнае захворванне. У сувязі з гэтым Ванэсе давялося прапусціць летнія Алімпійскія гульні 2016 года[7]. На чэмпіянаце Еўропы 2017 года ў фінале перамагла расіянку Наталлю Малышаву, а на чэмпіянаце свету ў фінальным раўндзе перамагла японку Маю Мукаіду. Па выніках года была прызнана найлепшай спартсменкай года ў жаночай барацьбе па версіі UWW[8]. На чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Каспійску саступіла ў фінале расіянцы Стальвіры Оршуш і заваявала сярэбраны медаль[9]. У лютым 2020 года на чэмпіянаце кантыненту ў італьянскай сталіцы, у вагавой катэгорыі да 53 кг Ванэса ў схватцы за чэмпіёнскі тытул перамагла спартсменку з Нідэрландаў Есіку Бласку і заваявала залаты медаль еўрапейскага першынства[10]. У сакавіку 2021 года стала вядома, што Каладзінская прадставіць Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года[11]. У Токіа Ванэса заваявала бронзавы медаль, здабыўшы перамогу ў паядынку за 3-е месца супраць амерыканкі Джакары Вінчэстэр[12]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia