Гульні XXXI Алімпіяды (англ. : Games of the XXXI Olympiad , фр. : Jeux de la XXXIe Olympiade , парт. : Jogos da XXXI Olimpíadae ), часцей званыя летнія Алімпійскія гульні 2016 (англ. : 2016 Summer Olympics , фр. : Jeux Olympiques d'été de 2016 , парт. : Jogos Olímpicos de Verão de 2016 ), праходзілі з 5 па 21 жніўня 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра , Бразілія . Гэта былі першыя Алімпійскія гульні, якія праходзілі ў Паўднёвай Амерыцы .
Выбар горада
Дзяўчынка дадае свой подпіс у падтрымку кандыдатуры Рыа-дэ-Жанейра на правядзенне алімпійскіх гульняў 2016 года (студзень 2009 года).
Члены бразільскай дэлегацыі святкуюць абранне Рыа-дэ-Жанейра (кастрычнік 2009 года).
13 верасня 2007 года 7 гарадоў падалі заяўкі на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў і Параалімпійскіх гульняў 2016 года[ 1] . 14 верасня ўсе яны былі прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам , стаўшы гарадамі-заяўнікамі[ 2] . 4 чэрвеня 2008 года ў ходзе сустрэчы ў Афінах (Грэцыя ) Выканаўчы савет МАК адабраў чацвёрку наймацнейшых прэтэндэнтаў, якія сталі гарадамі-кандыдатамі: Чыкага (ЗША ), Мадрыд (Іспанія ), Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія ) і Токіа (Японія )[ 3] [ 4] . Астатнія прэтэндэнты, гарады Баку (Азербайджан ), Доха (Катар ) і Прага (Чэхія ), не патрапілі ў спіс кандыдатаў[ 5] .
Чатыры гарады-кандыдаты былі вызначаны пасля дэталёвага вывучэння партфеляў заяўнікаў, якія паступілі ў рабочую групу МАК 14 студзеня 2008 года[ 6] , а 11 лютага 2009 года чатыры кандыдаты падалі ў МАК пашыраныя партфелі[ 7] . Ацэначная камісія МАК прааналізавала іх і ажыццявіла выязныя праверкі ў Чыкага (4–7 красавіка 2009), Токіа (16–19 красавіка 2009), Рыа-дэ-Жанейра (27 красавіка–2 мая 2009) і Мадрыдзе (5–8 мая 2009)[ 8] . За месяц да выбараў горада, 2 верасня 2009 года, ацэначная камісія пад кіраўніцтвам Наваль Эль-Мутавакель выпусціла сваю справаздачу[ 9] [ 10] .
2 кастрычніка 2009 года ў Капенгагене (Данія ) у прыстунасці кіраўнікоў дзяржаў усіх чатырох гарадоў-кандыдатаў адбылася 121-я сесія МАК [ 11] . У прэзентацыі кандыдатаў, якая адбывалася ў Бэла-цэнтры , прымалі ўдзел такія знакамітасці, як кароль Іспаніі Хуан Карлас I , актрыса Опра Уінфры і былы футбаліст Пеле [ 12] [ 13] . Галасаванне адбывалася ў тры раўнды вычарпальнага выбарчага працэсу. У першым раўндзе выбыў Чыкага, у другім — Токіа[ 14] [ 15] .
Рыа-дэ-Жанейра перамог Мадрыд у апошнім туры, атрымаўшы 66 галасоў супраць 32 і права на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў і Параалімпійскіх гульняў 2016 года[ 16] [ 17] . Бразілія стала першай партугаламоўнай краінай, а Рыа-дэ-Жанейра — першым горадам Паўднёвай Амерыкі , які прымаў летнія Алімпійскія гульні[ 18] . Афіцыйную заяву аб перамозе бразільскага горада на шырока транслюемай цырымоніі зрабіў прэзідэнт МАК Жак Раге [ 19] . Працяглая і інтэнсіўная барацьба за права прымаць гульні, якая лічыцца адной з самых упартых у гісторыі, была азмрочана скандаламі і спрэчкамі, такімі як шпіянаж, расізм і апазіцыйныя рухі[ 20] .
Віды спорту
У праграме Алімпійскіх гульняў 28 відаў спорту:
Алімпійскія аб'екты
Алімпійскія аб'екты на карце Рыа-дэ-Жанэйра
Зона Маракана
Стадыён «Маракана» — футбол
Спартыўная зала «Мараканазынню» — валейбол
Самбадрома Маркіза дэ Сапукаі — стральба з лука, марафон
Алімпійскі стадыён Жуана Авеланжа — лёгкая атлетыка
Зона Капакабана
Стадыён Капакабана — валейбол
Возера «Лагоа Радрыгу да Фрэйтас» — веславанне
Марына да Глорыя — ветразевы спорт
Парк Фламенга — ровар на шашы, хадзьба
Форт Капакабана — трыятлон, плаванне
Зона Бара
Алімпійская арэна Рыа — гімнастіка
Алімпійская плавальная зала — плаванне, сінхроннае плаванне
Водны парк Марыя Ленк — скачкі ў ваду, воднае пола
Алімпійскі веладром — ровар на трэку
Алімпійскі тэннісный цэнтр — тэніс
Алімпійскі хакейны цэнтр — хакей на траве
Алімпійскі цэнтр — баскетбол, барацьба, дзюдо, тэквандо, гандбол
Рыацэнтра — бадмінтон, бокс, настольны тэніс, цяжкая атлетыка
Зона Дэадору
Арэна Дэадору — фехтаванне, сучаснае пяціборства (фехтаванне)
Нацыянальны коннаспартовы цэнтар — конны спорт
Нацыянальны тыр Рыа — стральба
Стадыён «Дэадору» — сучаснае пяціборства («камбайн», конны спорт)
Пішына Дэадору — сучаснае пяціборства (плаванне)
Алімпійскі белаводны стадыён — слалам на байдарках і каноэ
Алімпійскі ВМХ-трэк — ВМХ
Алімпійская траса маўнтынбайку — маўнтынбайк
Удзельнікі
Краіны
Азія
Акіянія
Амерыка
Афрыка
Еўропа
44 краіны
17 краін
41 краіна
54 краіны
49 краін
Незалежныя алімпійскія спартсмены
Алімпійская зборная бежанцаў
Каляндар
ЦА
Цырымонія адкрыцця
ПВ
Паказальны выступ
ЦЗ
Цырымонія закрыцця
●
Спаборніцтвы
1
Колькасць фіналаў спаборніцтваў
Медальны залік
Срэбны прызёр у цяжкай атлетыцы беларус Вадзім Стральцоў (злева) разам з пераможцам Сахрабам Марадзі і бронзавым прызёрам Аўрымасам Дзідзбалісам .
Крыніцы
↑ Seven Applicant NOCs/Cities for the 2016 Games (нявызн.) . International Olympic Committee (14 верасня 2007). Праверана March 2, 2010.
↑ 7 Applicant NOCs/Cities for the 2016 Olympic Games (нявызн.) . International Olympic Committee (14 верасня 2007). Праверана March 2, 2010.
↑ Four cities to compete to host the 2016 Olympic Games (нявызн.) . International Olympic Committee (4 чэрвеня 2008). Праверана March 2, 2010.
↑ "Four on 2016 Olympics short list" . BBC. June 4, 2008. Праверана March 2, 2010 .
↑ 2016 Olympic Bid Short List Preview (нявызн.) (недаступная спасылка) . GamesBids (3 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2010. Праверана March 2, 2010.
↑ All seven 2016 Applicant Cities return responses (нявызн.) . International Olympic Committee (14 студзеня 2008). Праверана March 2, 2010.
↑ Candidature Procedure 2016 – All four candidate cities submit their files to the IOC (нявызн.) . International Olympic Committee (12 лютага 2009). Праверана March 2, 2010.
↑ 2016 Evaluation Commission: Dates of visits to Candidate Cities (нявызн.) . International Olympic Committee (23 кастрычніка 2008). Праверана March 2, 2010.
↑ IOC Releases 2016 Olympic Report (нявызн.) (недаступная спасылка) . Around the Rings (2 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2012. Праверана March 2, 2010.
↑ IOC announces composition of 2016 Evaluation Commission (нявызн.) . International Olympic Committee (18 верасня 2008). Праверана March 2, 2010.
↑ "Rio to stage 2016 Olympic Games" . BBC. October 2, 2009. Праверана March 2, 2010 .
↑ The 2016 Bid Process Explained (нявызн.) . International Olympic Committee (2 кастрычніка 2009). Праверана March 2, 2010.
↑ Obama 2016 In Copenhagen - What Bid? (нявызн.) (недаступная спасылка) . GamesBids (1 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2009. Праверана March 2, 2010.
↑ The Olympic Bid Vote – Ballot By Ballot Results (нявызн.) (недаступная спасылка) . GamesBids (2 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана March 2, 2010.
↑ Olympic Host City Selection Voting Procedures (нявызн.) (недаступная спасылка) . GamesBids (1 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана March 2, 2010.
↑ Rio de Janeiro Elected As 2016 Host City (нявызн.) . International Olympic Committee (2 кастрычніка 2009). Праверана March 2, 2010.
↑ "Olympics affirms Brazil's rise, Lula's legacy" . Reuters. October 2, 2009. Архівавана з арыгінала 15 студзеня 2010. Праверана March 2, 2010 .
↑ Macur, Juliet (October 2, 2009). "Rio Wins 2016 Olympics in a First for South America" . The New York Times. Праверана March 2, 2010 .
↑ "Rio de Janeiro to host 2016 Olympics" . CNN. October 2, 2009. Архівавана з арыгінала 28 студзеня 2010. Праверана March 2, 2010 .
↑ 2016 Olympic Bid Timeline – How We Got Here (нявызн.) (недаступная спасылка) . GamesBids (1 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана March 2, 2010.
↑ Past Bid Results (нявызн.) (недаступная спасылка) . GamesBids.com. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2008. Праверана 31 October 2015.
Спасылкі
Летнія Зімовыя
Адмененыя¹ і непрызнаныя² гульні
Адмененыя Непрызнаныя