Варашылаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)
Варашы́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вомельна. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кнорынскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР, на тэрыторыі колішняй Кнорынскай (Амяльнянскай) воласці. Цэнтр — вёска Вомельна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 1931 года цэнтр сельсавета — вёска Кнорына. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. У 1939 годзе перайменаваны ў Варашылаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Вомельна. 5 мая 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Селецкага (11 населеных пунктаў: Бярэзнікі, Выемка, Глод, Дубавое, Завод, Ільінка, Ніва, Паднямонец, Парэчча, Пахар і Селішча) і Сінчанскага (8 населеных пунктаў: Апляўніца, Быцень, Вомельна, Востраў, Клятное, Любячка, Мельніца і Палёк) сельсаветаў[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia