Вомельна
Во́мельна[1] (трансліт.: Vomieĺna, руск.: Омельно) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. НазваНа думку географа Вадзіма Жучкевіча, назва паходзіць ад кустоў амялы[3]. ГеаграфіяМесціцца за 18 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 73 ад Мінска, 20 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы, на аўтамабільнай дарозе Мар’іна Горка — Шышчыцы, непадалёк ад ракі Пціч. Каля аграгарадка месціцца Амяльнянскі біялагічны заказнік. У сярэдзіне XIX сяло акружалі дубовыя, грабавыя і кляновыя лясы, невялікім каналам вёска была злучана з ракой Пціч[4]. ГісторыяРанняя гісторыя![]() У пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя. У 1598 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Радзівілаў. У 1744 года маёнтак М. Агінскай-Завішы, быў млын. Пазней у складзе маёнтка Навасёлкі ўласнасці Барэцкай[5]. У 1716 годзе была пабудавана ўніяцкая царква. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе сяло, шляхецкая ўласнасць, былі Вазнясенская царква і карчма. У 1860 годзе царква была перабудавана. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. З 1860-х гадоў цэнтр Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У 1879 годзе — цэнтр праваслаўнага прыходу (1,3 тыс. вернікаў), пры царкве было папячыцельства. У 1886 годзе дзейнічала школа, праваслаўная царква, валасное праўленне. У 1892 годзе ў школе вучыліся 32 хлопчыкі, 14 дзяўчынак. У 1900 годзе школу наведваў 71 вучань, настаўнікам быў Барыс Мяцельскі. Пэўны час было ўласнасцю Бурзынскіх, пазней уласнасць Ратынскіх[6]. У 1888 годзе памешчык Ратынскі заснаваў тут крухмальны завод, на якім ў 1889 годзе працавалі 4 рабочыя. ![]() У 1897 годзе ў сяле дзейнічалі праваслаўная царква (больш за 1 тыс. прыхаджан), валасное праўленне, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, лаўка, піцейны дом, побач аднайменны маёнтак. Насельніцтва ў асноўным займалася земляробствам і жывёлагадоўляй[7], рабілі рагожкі з бярозавага лыка, простыя колы і сані[6].
Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Вомельны і Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[8]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак быў нацыяналізаваны, на яго месцы заснаваны пасёлак Востраў. У 1924—1939 гадах — цэнтр Кнорынскага сельсавета, у 1939—1962 гадах — цэнтр Варашылаўскага сельсавета. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені, у 1922 годзе былі 3 настаўнікі і 80 вучняў. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя Кнорына, працавала кузня і сталярня. У 1938 годзе нададзены статус вёскі. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У Вомельне месціўся штаб савецкай партызанскай брыгады «Буравеснік». У траўні 1944 года Вомельна была спалена ў час нямецкай карнай аперацыі «Півоня»[9][10]. У 1962—1965 гадах вёска ў складзе Сінчанскага сельсавета, у 1965—1972 гадах яго цэнтр. У 1972—1984 гадах — цэнтр Амяльнянскага сельсавета[11]. У 1976 годзе да Вомельны была далучана вёска Востраў[12][7] (колішні маёнтак Вомельна). Паводле перапісу 1976 года мела статус пасёлка. Насельніцтва
ІнфраструктураКультура і грамадства
Медыцына
Эканоміка
СлавутасціСтрачаная спадчына
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia