Вармінска-Мазурскі плебісцытВармінска-Мазурскі плебісцыт (польск.: Plebiscyt na Warmii, Mazurach i Powiślu, ням.: Abstimmungsgebiet Allenstein) — плебісцыт, праведзены паводле рашэнняў мірнага Версальскага дагавора 11 ліпеня 1920 года на тэрыторыі Варміі, Мазуры і Павіслля пры ўтварэнні Польскай дзяржавы. Паводле Версальскага дагавора Польшча апроч Вялікай Польшчы атрымала большую частку Гданьскага Памор'я. Гданьск атрымаў статус вольнага горада пад кантролем Лігі нацый. Пытанне аб прыналежнасці Варміі, Мазураў і Павіслля павінна было вырашацца шляхам плебісцыту. Аргументам далучэння гэтых тэрыторый да Польшчы было пражыванне тут шматлікага польскай меншасці. Насельніцтва, якое пражывала на тэрыторыях, якія належалі Усходняй Прусіі, павінна было прагаласаваць аб далучэнні гэтых тэрыторый да зноў утворанай Польшчы або застацца ў межах Усходняй Прусіі. Плебісцыт праходзіў пад назіраннем Лігі нацый. Арганізацыя плебісцытуПлебісцыт тычыўся насельніцтва, якое пражывала ў трох паветах Варміі (г. Ольштын, Альштынскі і Рэшальскі), васьмі паветах у Мазурах (Аструдскі, Нідзіцкі, Шчытненскі, Пішскі, Элкскі, Алецкі, Гіжыцкі і Мрангоўскі) і чатырох паветах на Павіслле (Сускі, Квідзынскі, Штумскі, Мальбурскі). Плебісцыт не распаўсюджваўся на паўночную частку Варміі і раён каля горада Эльблонга. У Ольштыне і Квідзыне былі створаны камітэты «Мазурскі Плебісцытны Камітэт», «Вармінскі Плебісцытны Камітэт» і «Мазурскі Народны Саюз», якія займаліся арганізацыяй і распаўсюджваннем ідэй плебісцыту сярод польскага насельніцтва. Вынікі плебісцытуВынікі плебісцыту паказалі, што польскае насельніцтва не спяшалася аб'ядноўвацца з Польшчай. У раёне Ольштына на карысць Германіі аддалі свае галасы 363 209 чалавек, за далучэнне да Польшчы — 7980[1]. У раёне Квідзына на карысць Германіі прагаласавалі 96 894 чалавека, за далучэнне да Польшчы — 7947 чалавек[2]. У выніку правядзення плебісцыту да Польшчы далучылася насельніцтва, якое жыло ў паселішчах Любстынек, Напромек, Мале-Пулька, Новэ-Ліхновы, Крамарова, Боштых і Янова. Таксама да Польшчы быў далучаны рачны порт у Кажэняве і чыгуначны мост на лініі Квідзын-Апаленэ. У канчатковым выніку, амаль увесь раён плебісцыту застаўся ў межах Германіі. Польшчы былі перададзены толькі 8 паветаў: 5 на Павісле і 3 у Мазурах. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia