Варонежскі завулак (Магілёў)

Варонежскі завулак
Магілёў
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Назва ў гонар Варонеж

Варонежскі завулак (руск.: Воронежский переулок) — завулак у Магілёве, у Ленінскім раёне.

Названы ў гонар горада Варонеж. Забудова складаецца пераважна з дамоў сядзібнага тыпу.

Працягласць завулка складае каля 680 м. Арыентаваны з поўдню на поўнач. Пачынаецца ад скрыжавання з Сувораўскай вуліцай, перасякае Пражэктарную вуліцу, праспект Міру, Сапёрную, Гвардзейскую, Танкавую вуліцы, Курскі, Вучэбны, Прамы завулкі, завяршаецца скрыжаваннем з Круглым завулкам каля яра Дзебры.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya