Вартасныя лічбыВа́ртасныя лі́чбы — усе лічбы набліжанага ліку ад першай злева, адметнай ад нуля, да апошняй запісанай лічбы (акрамя нулёў на канцы цэлых лікаў). Напрыклад, калі ўзважванне праведзена з дакладнасцю да 1 г, то вынік узважвання можа быць запісаны як 0,320 кг, дзе вартаснымі лічбамі будуць З, 2 і 0. Вартасныя лічбы выкарыстоўваюцца ў навуковай літаратуры каб чытач меў магчымасць зразумець, наколькі дэталёвым было вымярэнне. Напрыклад, запіс 32 кг (2 вартасныя лічбы) указвае на меншую пэўнасць у выніках, чым 32,0 кг (3 вартасныя лічбы) або 32,00 кг (4 вартасныя лічбы). Канцэпцыя вартасных лічбаў прымяняецца толькі тады, калі ў прыведзеных значэннях закладзена некаторая хібнасць. Напрыклад, у сцверджанні «1 кг рэчыва эквівалентны 1000 г» ніякай няпэўнасці няма, таму паняцце хібнасці і значных лічбаў не прымяняецца да яго так, як да вымераных велічынь[1]. Вартасную лічбу называюць праўдзівай, калі абсалютная хібнасць набліжанага ліку не перавышае палавіны адзінкі разраду гэтай лічбы. Напрыклад, у запісе скорасці святла c = (299 796 ± 4) км/с праўдзівыя вартасныя лічбы 2, 9, 9, 7 і 9. Апошняя лічба 6 не праўдзівая вартасная лічба, бо стаіць у разрадзе адзінак, а хібнасць 4 км/c большая за 0,5 км/c (палова разраду). Калі цэлы лік канчаецца адным ці некалькімі нулямі, звычайна мяркуецца, што ўсе гэтыя нулі не з’яўляюцца вартаснымі лічбамі (тады запіс 6800 г мае дзве вартасныя лічбы — 6 і 8), але ў залежнасці ад кантэксту трактоўка падобнага запісу можа адрознівацца. У такім выпадку для адназначнага ўказання на пэўнасць вымярэння можа выкарыстоўвацца экспанентавая натацыя[1]:
Арыфметычныя аперацыіПры правядзенні арыфметычных аперацый з набліжанымі значэннямі, пэўнасць выніку абмежавана аперандам з найменшай пэўнасцю. Правілы вызначэння няпэўнасці аперандаў залежаць ад тыпу аперацыі: у вартасных лічбах для множання і дзялення або ў колькасці знакаў пасля коскі для складання і аднімання[2]. Для матэматычных і фізічных канстант і пэўных значэнняў колькасць вартасных лічбаў прымаецца роўнай бясконцасці[3]. Складанне і адніманнеВынік складання і аднімання няпэўных значэнняў (з вартаснымі лічбамі) мае столькі ж знакаў пасля коскі, як значэнне з найменшай колькасцю знакаў пасля коскі. Для гэтага вынік аперацыі акругляецца[3]. Прыклады:
Множанне і дзяленнеПры множанні і дзяленні значэнняў з вартаснымі лічбамі, вынік мае столькі ж вартасных лічбаў, як і значэнне з найменшай іх колькасцю[3]. Прыклады:
Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia