Варшава-Цэнтральная
![]() Варшава-Цэнтральная (польск.: Warszawa Centralna), афіцыйна Цэнтральны вакзал імя Станіслава Манюшкі (польск.: Dworzec Centralny im. Stanisława Moniuszki) — галоўная чыгуначная станцыя Варшавы, размешчана ў цэнтры горада каля Палаца культуры і навукі. Буйны транспартна-перасадачны вузел. Агульная характарыстыкаСтанцыя мае 4 падземныя астраўныя платформы з 8 пуцямі. Абслугоўвае міжгароднія і міжнародныя цягнікі, а таксама некаторыя рэгіянальныя цягнікі, якія эксплуатуюцца Мазавецкай чыгункай. Будаўніцтва пачалося ў 1972 годзе і было завершана ў 1975 годзе. Вакзал быў пабудаваны ў перыяд буму 1970-х гадоў, калі Польская Народная Рэспубліка атрымала шмат крэдытаў і стары галоўны вакзал ужо не мог прымаць усіх пасажыраў. Станцыю пабудавалі вельмі хутка, што адбілася на якасці. На працягу 1980-х гадоў назіраліся прыкметы пагаршэння стану станцыі. Але, нягледзячы на гэта, будынак на той час быў вельмі сучасным, з эскалатарамі і рассоўнымі аўтаматычнымі дзвярыма. На думку многіх, станцыю трэба знесці, а на яе месцы пабудаваць новую. Еўра-2012, аднак, змяніла і адклала гэтыя планы. У 2011-2012 гадах Варшава Цэнтральная рэканструявана касметычна, у першую чаргу многія падземныя пераходы, якія вядуць непасрэдна на платформы. Ад падземных пераходаў, якія злучаюць платформы з горадам, можна хутка дабрацца да розных трамвайных і аўтобусных прыпынкаў. Побач з вакзалам таксама знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Залатыя тэрасы». Фота станцыі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia