Васкрасенская царква (Альманы)
Васкрасенская царква — праваслаўны храм у в. Альманы (Столінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1888—1893 гг. з дрэва на месцы храма першай паловы 19 ст.[1] Архітэктура![]() Царква вырашана кананічнай чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца (два васьмерыкі на чацверыку), прамавугольны бабінец, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Сілуэт храма фарміруюць макаўка над шатром званіцы, цыбулепадобная галоўка на двух'ярусным васьмігранным барабане над шатровым з заломам дахам малітоўнай залы, вальмавае пакрыццё апсіды. Гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны шырынкавымі фрызамі і вуглавымі лапаткамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Тры ўваходы вылучаны двухслуповымі ганкамі пад двухсхільнымі пакрыццямі. Унутры малітоўная зала перакрыта корабавым драўляным скляпеннем, апсіда вылучана трох'ярусным іканастасам і двума ківотамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia