Фрыз (архітэктура)

Фрыз Пергамскага алтара

Фрыз (фр.: frise) — дэкаратыўная кампазіцыя ў выглядзе гарызантальнай паласы або стужкі, якая ўвенчвае або атачае тую ці іншую частку архітэктурнага збудавання.

Класічная архітэктура

Тут фрызам называецца сярэдняя частка антаблемента, размешчаная паміж архітравам і карнізам. У дарычным ордэры паласа фрыза чляніцца чаргаваннем трыгліфаў і метопаў. У іншых архітэктурных ордэраў фрыз выконваецца гладкім альбо ўпрыгожваецца неглыбокім скульптурным рэльефам.

Архітэктура Сярэднявечча і Новага часу

Па-за строгіх рамак класічнай архітэктуры фрызам можа называцца і аздабленне верхняй частцы збудаванні ў выглядзе суцэльнай паласы паміж галоўнай бэлькай і карнізам, часта з упрыгажэннем. Паласа можа упрыгожвацца арнаментам, роспісам (маляўнічай выявай) або скульптурным рэльефам.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya