Васілевіцкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
Васілевіцкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная 31 кастрычніка 1943 года на базе атрада імя П. К. Панамарэнкі (арганізаваны ў красавіку 1943) разбуйненнага на тры атрады. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Васілевіцкага раёна. 17 лістапада 1943 года брыгада (365 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісарНачальнік штабаГісторыяУ маі 1943 года партызаны разам са 101-й Даманавіцкай партызанскай брыгадай каля станцыі Жэрдзь на значным участку пашкодзілі чыгуначнае платно, знішчылі два масты, у чэрвені разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Савічы, у жніўні (разам з 99-й Калінкавіцкай і 101-й Даманавіцкай брыгадамі) разбілі буйны гарнізон у вёсцы Ведрыч, вывелі са строю чыгуначны ўчастак Галявіцы — Калінкавічы. Правялі некалькі адкрытых і засадных баёў, у тым ліку ў чэрвені 1943 года каля вёскі Залатуха супраць карнай экспедыцыі, у жніўні каля вёскі Асташкавічы. Аперацыю «рэйкавая вайна» праводзілі на чыгуначным участку Васілевічы — Нахаў, удзельнічалі ў вызваленні Васілевіч. ПамяцьУ 1975 годзе ў вёсцы Гогалева Калінкавіцкага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia