101-я Даманавіцкая партызанская брыгада
101-я Даманавіцкая партызанская брыгада — партызанская брыгада. Дзейнічала на тэрыторыі Даманавіцкага і Васілевіцкага раёнаў. 18 лістапада 1943 года брыгада (743 партызаны, чатыры атрады) злучылася з часцямі Чырвонай Арміі. ГісторыяПартызаны ў красавіку — ліпені 1943 года вялі аперацыі па разгрому нямецкіх гарнізонаў у вёсках Даманавічы, Каплічы, Савічы. 23 жніўня разам з брыгадамі Васілевіцкай імя П. К. Панамарэнкі і 99-й Калінкавіцкай разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Ведрыч. 26 жніўня вывелі са строю чыгуначны ўчастак Галявіцы — Калінкавічы, знішчылі два масты на чыгуначным участку Жлобін — Калінкавічы. У верасні вялі баі з карнікамі каля вёсак Бабовічы і Хутар. 3 і 7 кастрычніка збілі два нямецкія самалёты. У ноч на 18 лістапада разам з часцямі Чырвонай Арміі вызвалілі Васілевічы. 26—29 лістапада навялі праз балоты пераправы, што спрыяла наступленню часцей Чырвонай Арміі. СкладБрыгада была створана на базе Даманавіцкага атрада, арганізаванага ў маі 1942 года. Пры фарміраванні брыгады, атрад быў разбуйнены на тры: атрады «За Радзіму», «Мсцівец», імя Чапаева. Пазней быў арганізаваны атрад «Смерць фашызму». КамандаваннеКамандзіры
Камісар
Начальнікі штаба
ПамяцьУ 1975 годзе ў вёсках Даманавічы і Халоднікі Калінкавіцкага раёна ў гонар брыгады былі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia