Васілевіцкі сельсавет (Васілевіцкі раён)
Васіле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Васілевічы. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года ў складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Васілевічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Навінкаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. 29 красавіка 1950 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Васілевіцкага пассавета, саўхоз «Ведрыч» і торфазавод «Закрашынскі Мох» перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Васілевіцкага пассавета, вёска Навінкі перададзена ў склад Залатушскага сельсавета[1]. 16 ліпеня 1954 года цэнтр Маканавіцкага сельсавета Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці перанесены ў гарадскі пасёлак Васілевічы, сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі[2]. З 16 верасня 1959 года сельсавет за выключэннем вёскі Навінкі ў складзе Рэчыцкага раёна[3]. 26 лістапада 1959 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Васілевіцкага пассавета[4]. У склад Васілевіцкага сельсавета ўваходзілі (цяпер не існуючыя) хутары: да сярэдзіны 1930-х гадоў — Будзішчы, Везвінскі, Гарадзянка, Гардзіянка, Глубока, Града, Дварэцкі, Еўня, Закрашан, Залескі, Каланін, Кішынец, Кончэсь, Лужанка, Лысец, Лясная Стража (2 хутары), Мядведка, Падніўкі, Перадвінскі, Власнюк, япраўка, Корч, Ляды, да сярэдзіны 1950-ых гадоў — Асавок, Дубрава, Запечча, Капашын, Ключэяў, Кротава паляна, Нехарань, Посуж, Печкі, Праход, Прыстань, Ротгалоў, Рубанікі, Скрывалка. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia