Васіль Іванавіч Камароў (серыйны забойца)

Васіль Іванавіч Камароў
Фотаздымак
Дата нараджэння 1877
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дата смерці 1923
Месца смерці

Васіль Іванавіч Камароў (пры нараджэнні — Васіль Цярэнцьевіч Пятроў, 1877 (па іншых даных 1878), Віцебская губерня, Расійская імперыя — 18 чэрвеня або 18 ліпеня 1923) — першы дакладны савецкі серыйны забойца, які арудаваў у Маскве у перыяд 1921—1923 гадоў. Прызнаўся ў забойствах 33 чалавек, аднак быў абвінавачаны толькі ў 29.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебскай губерні ў шматдзетнай сям’і (усяго 12 дзяцей) чыгуначнага рабочага. Уся яго сям’я пакутавала алкагалізмам, і Васіль з 15 гадоў таксама пачаў піць. Пасля адзін з братоў Пятрова быў асуджаны за забойства свайго начальніка ў стане алкагольнага ап’янення і адпраўлены на катаргу. У 1897—1901 гадах служыў у арміі Расійскай імперыі 4 гады па вайсковай павіннасці. Ва ўзросце 28 гадоў ажаніўся[1].

Падчас Руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў Пятроў ездзіў на Далёкі Усход, дзе зарабіў вялікую суму грошай, аднак неўзабаве растраціў іх на падарожжа. Тады ён уладкаваўся на воінскі склад, які неўзабаве абакраў на 2 скрыні сушаных яблыкаў, за што трапіў у турму на 1 год. Пакуль Пятроў адбываў пакаранне, яго жонка памерла ад халеры. Пасля вызвалення мужчына пасяліўся ў Рызе і ажаніўся другі раз з полькай-удавой Соф’яй, у якой было двое дзяцей. Праз алкагалізм Пятроў часта біў жонку і дзяцей. Падчас Першай сусветнай вайны, калі нямецкія войскі ўступілі ў Прыбалтыку, сямейства пераехала ў 1915 годзе ў Паволжа[1].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Пятроў уступіў у Чырвоную Армію, навучыўся грамаце, прыняў удзел у расстрэле палонных белых афіцэраў, і магчыма, карных аперацыях супраць сялян, даслужыўся да пасады ўзводнага камандзіра. Падчас баявых дзеянняў трапіў у палон да Добраахвотніцкай арміі генерала Урангеля, але здолеў збегчы. У палоне, каб не трапіць пад суд ваенна-рэвалюцыйнага трыбунала, мужчына мяняе сваё імя і становіцца Васілём Іванавічам Камаровым. Пасля ў 1920 годзе ён пераязджае ў Маскву і селіцца ў доме № 26 па вуліцы Шабалаўка. Там жа Камароў стаў працаваць рамізнікам. Здзейсніў шэраг крадзяжоў, скрадзенае збываў на рынку[1].

Камароў пачаў забіваць у 1921 годзе, калі Ленін абвясціў НЭП і дазволіў тым самым прыватнае прадпрымальніцтва. Першае забойства было здзейснена 13 сакавіка 1921 года. А далей падобныя паведамленні сталі паступаць з палохалай рэгулярнасцю. Камароў здзяйсняў усе злачынствы па адным сцэнары: знаёміўся з кліентам, якія жадалі купіць той ці іншы тавар, прыводзіў у свой дом, паіў гарэлкай, затым забіваў ударамі малатка, часам душыў, забіраў грошы і каштоўнасці, а затым пакуваў цела ў мяшок і старанна хаваў. У 1921 годзе ён здзейсніў не менш за 17 забойстваў, у наступныя два гады — яшчэ не менш за 12 забойстваў, хоць сам ён прызнаўся пасля ў 33 забойствах. Целы былі выяўленыя ў Маскве-рацэ, у разбураных дамах, закапанымі пад зямлёй. Па словах Камарова, уся працэдура займала не больш за паўгадзіны[1]. У 1922 годзе ў яго нарадзіўся сын. Узімку 1922 года жонка Камарова даведалася пра забойствы, аднак паставілася да гэтага спакойна, больш за тое, удзельнічала ў апошніх злачынствах.

Толькі што створаная ў той час міліцыя пачала расследаванне ў маі 1923 года. Міліцыянты правялі каласальную працу і вылічылі Камарова. Увечары 17 мая 1923 года яны з’явіліся ў яго кватэру, аднак серыйны забойца выскачыў у акно і ўцёк. 18 мая яго затрымалі ў раёне сяла Нікольскае Маскоўскай вобласці[2][3][4]. Большасць целаў ахвяр Васіля Камарова былі выяўленыя толькі пасля яго злову. Злачынец з асаблівым цынізмам і задавальненнем распавядаў пра забойствы. Ён запэўніваў, што матывам яго злачынстваў была карыслівасць, што забіваў ён толькі спекулянтаў. Падчас указвання месцаў пахаванняў ад Камарова з цяжкасцю адціскалі раз’юшаныя натоўпы народа[1].

Маньяк не раскайваўся ва ўчыненых злачынствах, больш за тое, казаў, што гатовы здзейсніць яшчэ хоць 60 забойстваў. Судова-псіхіятрычная экспертыза прызнала Камарова разумным, хоць і прызнала яго алкагольным дэгенератам і псіхапатам. Суд падоўжыўся з 6 па 9 чэрвеня 1923 года прысудзіў Васіля Камарова і яго жонку Соф’ю да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу. 18 чэрвеня (па іншых даных — ліпеня) 1923 года прысуд у дачыненні да мужа і жонкі прывялі ў выкананне[1].

Крыніцы

  1. а б в г д е Саша.. Комаров, Василий Иванович (руск.). Serial-Killers.Ru. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2012. Праверана 30 красавіка 2010.
  2. Московский детектив: Шаболовский душегуб Василий Комаров. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2023. Праверана 20 верасня 2023.
  3. «ИМЕЛ КАК БЫ УБОЙНЫЙ ЗАВОД У СЕБЯ…». Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2023. Праверана 20 верасня 2023.
  4. История первого советского маньяка. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 20 верасня 2023.

Літаратура

  • Пролетарский суд №2-3 1923 г. Журнал Московского Губернского суда.с.17-19: Дело супругов Комаровых-Петровых (статья Ю.Волина).
  • А. И. Ракитин. Социализм не порождает преступности. — Екатеринбург: Кабинетный учёный, 2016. — 530 с.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya