Васіль Аляксандравіч Дзямідаў
Васіль Аляксандравіч Дзямідаў (12 красавіка 1921, вёска Чарэя, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 11 чэрвеня 1989, Віцебск) — ваенны лётчык 1-га класа, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяВ. А. Дзямідаў нарадзіўся у вёсцы Чарэя[1]. У 1939 годзе паступіў у Віцебскі аэраклуб, які скончыў у 1940 годзе. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 годзе скончыў Омскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. Праходзіў службу ў 1-й вучэбна-трэніровачнай авіяцыйнай брыгадзе ў Маскоўскай ваеннай акрузе[2]. З сакавіка 1943 г. ваяваў на Заходнім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. Старшы лейтэнант В. Дзямідаў, камандзір звяна асобнага разведвальнага авіяпалка, да 1 сакавіка 1945 г. зрабіў 226 баявых вылетаў. Удзельнік Арлоўскай, Смаленскай, Віцебскай зімовай, Беларускай, Прыбалтыйскай, Усходне-Прускай наступальных аперацый[2]. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1945 годзе. Пасля вайны В. А. Дзямідаў працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах СССР. У 1955 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію, у 1956 годзе — Разанскую афіцэрскую школу баявога прымянення. Служыў на пасадах камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі, намесніка камандзіра і камандзіра авіяцыйнага палка. З 1960 г. у Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння — камандзір ракетнага палка ў горадзе Умань[2]. З 1961 г. падпалкоўнік В. А. Дзямідаў у запасе. Жыў у Віцебску. Працаваў выкладчыкам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі у сярэдняй школе № 21, дыспетчарам Віцебскага аэрапорта. З 1980 года В. А. Дзямідаў на пенсіі. Памёр і пахаваны ў Віцебску. Узнагароды
ПамяцьМемарыяльная дошка ў Віцебску на доме, дзе жыў В. А. Дзямідаў[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia