Васіль Емяльянавіч Лявончыкаў
Васіль Емяльянавіч Лявончыкаў (27 мая 1937, Бярозаўка, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — савецкі і беларускі бібліёграф, бібліёграфазнавец, бібліятэчны дзеяч, доктар педагагічных навук (1989), прафесар (1990). БіяграфіяНарадзіўся 27 мая 1937 года ў вёсцы Бярозаўка Слаўгарадскага раёна. У 1957 годзе паступіў на бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, які скончыў у 1962 годзе. Адміністрацыя, убачыўшы здольнасці дыпламаванага спецыяліста, пакінула яго ў сябе і ён застаўся на тым жа самым факультэце, але ўжо ў якасці выкладчыка, неўзабаве стаў дэканам гэтага факультэта аж да 1975 года. У 1975 годзе быў прыняты на працу ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і працуе там да гэтага часу. Навуковыя працыАсноўныя навуковыя працы прысвечаны гісторыі, тэорыі і методыцы бібліяграфіі, а таксама профільным падрыхтоўкам бібліятэкараў і бібліёграфаў і інфармацыйнай культуры асобы. Аўтар звыш 200 навуковых работ. З’яўляўся першапраходцам па даследаванні гісторыі беларускай бібліяграфіі. Членства ў таварыствах
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia