Бярозаўка (Слаўгарадскі раён)
Бяро́заўка[2] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета. Гісторыя![]() У пісьмовых крыніцах згадваецца з XVII стагоддзя. У 1635 годзе абруб Паўлава Бярозаўка ў Благавіцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета Рэчы Паспалітай, дзяржаўная ўласнасць[3]. У 1708 г. падчас Паўночнай вайны у данясенні камандуючага корпусам Боўра Пятру I паказваецца в Бярозаўка[4]:
У 1742 годзе налічвалася 13 гаспадарак. У 1765 годзе — вёска (5 двароў, у якіх ніхто не жыў), дзяржаўная маёмасць у Прапойскім старостве. У 1769 годзе 7 двароў, 9 жыхароў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1786 г. ў Рагачоўскім павеце, 8 двароў, 60 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1858 годзе 61 двор, 297 жыхароў. У 1880 годзе 70 двароў, 352 жыхара. Частка вяскоўцаў займалася бондарствам. У 1897 годзе 105 двароў, 712 жыхароў, у Доўжанскай воласці Чэрыкаўскага павета. Меліся школы граматы і карчма. У 1905 адкрыта казённая вінная крама. У 1907 годзе школа граматы ператворана ў земскую, якая размясцілася ў наёмным памяшканні. У 1909 годзе 112 двароў, 827 жыхароў. З 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 года ў Прапойскім (з 23.05.1945 г. Слаўгарадскім) раёне Магілёўскага акругі БССР[3]. Перад вайной у вёсцы жыло 402 чалавекі[5]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны была акупаваная гітлераўцамі. У жніўні 1943 года імі было спалена 136 двароў (са 141 да вайны), забіта 12 жыхароў[5]. На вайне загінула 134 жыхара вёскі. ГеаграфіяГеаграфічна вёска знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Слаўгарада, за 67 км ад Магілёва, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў[3]. На адлегласці прыкладна 2 км ад Бярозаўкі працякае рака Проня. Рэльеф раўнінны, на захадзе мяжуе з лесам, працякае ручай — прыток р. Проня. Транспартная сувязь па дарозе праз в. Целяшы, Гіжэнка, Ходарава і далей па трасе Слаўгарад — Чэрыкаў. На 2007 год у Бярозаўцы было 93 гаспадаркі, 221 жыхар[3], на 2011 год 105 двароў, 229 жыхароў[1]. Насельніцтва
ВытворчасцьУ вёсцы знаходзіцца ферма па гадоўлі буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, зернесушыльны комплекс. ІнфраструктураУ вёсцы ёсць Бярозаўскі вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы садок — школа». Таксама ў населеным пункце працуюць клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленне і крама. СлавутасціУ вёсцы знаходзіцца мемарыял у памяць воінаў і партызан, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны[6]. Вядомыя асобыКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia