Васіль Зіноўевіч Іваноў

Васіль Зіноўевіч Іваноў
Дата нараджэння 1 студзеня 1898(1898-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1946(1946-04-13) (48 гадоў)
Грамадзянства
Род войскаў Партызаны
Званне лейтэнант[1]
Камандаваў 20-я партызанская брыгада імя В. С. Грызадубавай
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Васіль Зіноўевіч Іваноў (1 студзеня 1898, сяло Цітаўка, Ягор’еўскі раён, Алтайскі край — 13 красавіка 1946) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці.

Біяграфія

З 1920 года на педагагічнай, савецкай, партыйнай рабоце, у органах юстыцыі. Член КПСС з 1927 года. У партызанах з мая 1942 года: начальнік штаба, з ліпеня 1943 года камандзір атрада, у кастрычніку 1943 года камісар, у кастрычніку 1943 — ліпені 1944 гадоў камандзір 20-й партызанскай брыгады імя В. С. Грызадубавай, адначасова член Быценскіх падпольных міжрайкама, РК КП(б)Б. З 1944 года старшыня райвыканкама, 1-ы сакратар Быценскага РК КП(б)Б.

Літаратура

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  1. https://partizany.by/partisans/103808/
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya