Медаль «Партызану Айчыннай вайны»
Меда́ль «Партыза́ну Айчы́ннай вайны́» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лютага 1943 года. Аўтар малюнка медаля — мастак М. І. Маскалёў, малюнак узяты з неажыццяўленнага праекту медаля «25 гадоў Савецкай Арміі». Медалём «Партызану Айчыннай вайны» ўзнагароджваліся партызаны, начальніцкі састаў партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху за «асаблівыя заслугі ў справе арганізацыі партызанскага руху, за адвагу, геройства і выдатныя поспехі ў партызанскай барацьбе за Савецкую Радзіму ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Статут медаля1. Медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступені ўзнагароджваюцца партызаны Айчыннай вайны, начальніцкі састаў партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху, якія праявілі адвагу, стойкасць, мужнасць у партызанскай барацьбе за нашу савецкую Радзіму ў тыле супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 2. Узнагароджанне медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступені ажыццяўляецца ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. 3. Медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені ўзнагароджваюцца партызаны, начальніцкі састаў партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху за адвагу, геройства і выдатныя поспехі ў партызанскай барацьбе за нашу савецкую Радзіму ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 4. Медалём «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступені ўзнагароджваюцца партызаны, кіраўнікі партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху за асабістае баявое адрозненне ў выкананні загадаў і заданняў камандавання, за актыўнае садзейнічанне ў партызанскай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вышэйшай ступенню медаля з'яўляецца 1-я ступень. Медаль «Партызану Айчыннай вайны» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За доблесную працу (За воінскую доблесць). У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» ў парадку старшынства ступеняў. Апісанне медаляМедаль «Партызану Айчыннай вайны» круглы, дыяметрам 32 мм. Медаль 1 ступені срэбны, медаль 2 ступені — з латуні. На адным боку медаля змешчана пагрудная профільная выява У. І. Леніна і І. В. Сталіна. Па краю медаля адчаканеная стужка, на складках якой у ніжняй частцы — літары «СССР», а пасярэдзіне іх — пяціканцовая зорка з сярпом і молатам. На гэтай жа стужцы ў верхняй частцы медаля надпіс «Партизану Отечественной войны»; перад надпісам і пасля яго — маленькія пяціканцовыя зоркі. На адваротным боку медаля адчаканены надпіс «За нашу Советскую Родину». Выявы і надпісы на медалі выпуклыя. У верхняй частцы медаля маецца вушка, якім медаль пры дапамозе кольца злучаны з металічнай пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай светла-зялёнага колеру. Пасярэдзіне стужкі праходзіць падоўжная паласа шириной 2 мм. Да медалі 1-й ступені — чырвоная; да медаля 2-й ступені — сіняя. Шырыня стужкі 24 мм. На адваротным боку калодкі ёсць прыстасаванне для мацавання медаля да адзежы. Ілюстрацыі
УзнагароджанніМедалём № 000001 у чэрвені 1943 года быў узнагароджаны савецкі партызан Яфім Ільіч Асіпенка[1], мінёр, камандзір групы падрыўнікоў, які восенню 1941 года стаў камандзірам мабільнай групы партызанскага атрада «Перадавы», які дзейнічаў у раёне горада Сухінічы Калужскай вобласці. У раёне станцыі Мышбор пасля адмовы выбухоўніка самаробнай міны ён падарваў зарад, ударыўшы па дэтанатару шостам ад чыгуначнага знака. У выніку, быў пушчаны пад адхон ішоўшы да фронту эшалон (паравоз і тры платформы з танкамі), партызан быў цяжка паранены і страціў зрок[2]. Да пачатку 1968 года медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступені былі ўзнагароджаны звыш 127 тыс. чалавек — мужчын і жанчын (арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху, камандзіры партызанскіх атрадаў і асабліва праславіўшыяся партызаны)[3]. Па стану на 1 студзеня 1995 медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені ўзнагароджана 56 883 чалавек, 2-й ступені — 70 992 чалавек. Сярод узнагароджаных не толькі грамадзяне СССР, але і замежныя грамадзяне: антыфашысты, якія ўдзельнічалі ў партызанскім руху на акупаванай тэрыторыі СССР (камандзір чэхаславацкага партызанскага атрада капітан Ян Налепка[4], балгарская партызанка Вера Паўлава[5], перайшэдшыя на бок партызан і якія ваявалі ў савецкіх партызанскіх атрадах румынскія ваеннаслужачыя Апостал Тома, Міхаіл Міхайлеску, Лазар Георгі, Марынеску Георгі, Камбары Нікола[6] і інш.). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia