Васіль Карпавіч Шчарбакоў
Васіль Карпавіч Шчарбакоў (27 лютага 1898, в. Дубраўка, Аршанскі павет — 29 чэрвеня 1938, Мінск, НКУС) — беларускі гісторык. Акадэмік БелАН (1931), доктар гістарычных навук (1934). БіяграфіяВучыўся ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі (1914—1918). Член РСДРП(б) з 1918. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, быў інструктарам палітаддзела, начальнікам агітацыйна-прапагандысцкага аддзела дывізіі. У 1923 скончыў Харкаўскую вышэйшую партыйную школу і быў напраўлены на працу ў г. Чарнігаў лектарам мясцовай савпартшколы. З 1923 рэктар Інстытута народнай адукацыі ў Чарнігаве, член бюро губкама партыі, загадчыкам яго агітацыйна-прапагандысцкага аддзела (1924). Неўзабаве пераехаў у сталіцу савецкай Украіны г. Харкаў, пачаў працаваць навуковым супрацоўнікам ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б) Украіны. У 1930 годзе па хадайніцтву партыйнага кіраўніцтва БССР накіраваны ў Мінск на пасаду загадчыка сектара навукі і асветы ЦК КП(б)Б. Адначасова працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Быў імкліва ўведзены ў склад Мінскага гаркама партыі. 17 студзеня 1931 бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне «правесці ў якасці акадэмікаў» 10 беларускіх вучоных, а 1 сакавіка 1931 зацвердзіла «канчатковы спіс новых акадэмікаў», дзе першым быў названы менавіта Шчарбакоў. У той жа час ён быў зацверджаны віцэ-прэзідэнтам АН БССР (1931—1935). З 21 красавіка 1931 года займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР. У 1935 годзе з пасады віцэ-прэзідэнта перайшоў на пасаду неадменнага сакратара прэзідыума АН БССР (1935—1937). Пасля ад’езду П. Горына ў Маскву ў 1936 годзе, Шчарбакоў узначаліў Інстытут гісторыі АН БССР. 28 кастрычніка 1931 года загадам Наркамасветы БССР дацэнту Шчарбакову было прысвоена званне прафесара «по кафедре истории БССР». У 1931—1934 гадах ён выкладаў курсы беларускай гісторыі ў Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе Беларусі, Мінскім вышэйшым педагагічным інстытуце і БДУ. Першы дэкан гістарычнага факультэта (з 1934), а таксама першы загадчык кафедры грамадскіх навук істфака БДУ. Пражываў у кватэры № 76 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску[1]. У жніўні 1936 года выключаны з КП(б)Б. 21 чэрвеня 1937 года арыштаваны НКУС БССР ва ўласнай кватэры[1]. Уключаны ў сталінскі расстрэльны спіс ад 10 чэрвеня 1938 года па «1 катэгорыі» (расстрэл)[2]. 29 чэрвеня 1938 года выяздной сесіяй Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу «як член нацыянал-фашысцкай арганизацыі» і за сувязь з Польскай арганізацыяй вайсковай[3]. Рэабілітаваны 25 ліпеня 1957 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР[4]. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па гісторыяграфіі, гісторыі сялянскага руху ў перыяд феадалізму, гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі і іншых, напісаных з выкарыстаннем марксісцкай метадалогіі. Асноўныя працы
Ушанаванне памяціНа будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў гонар В. Шчарбакова ўсталявана мемарыяльная дошка. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia