Дубраўка (Зубрэвіцкі сельсавет)
Ду́браўка — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубрэвіцкага сельсавета. ГісторыяЗгадваецца пад 7-м індыктам (прыпадае на 1429 або 1444, звычайна дакумент датуюць 1444 годам) у тастаменце князя Дзмітрыя Друцкага-Зубравіцкага на карысць жонкі Соф’і, дзяцей і нашчадкаў. Паводле тастамента ўладанні князя Дзмітрыя складаліся з «двароў» Зубравічы і Хімы, «зямлі пустой» Дубровенскай, «двароў» Быхаў (пазнейшы Новы Быхаў), Добасна і даннікаў у Турцы (сярод зямель Свіслацкай воласці).[3] У 1669 годзе згадваецца як вёска Дуброўкі (Дубраўкі) у складзе Замошскай воласці ва ўладанні Шклоўскага дамініканскага кляштара ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. З 1772 года ў складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні[5]. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў. З 1938 года ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавета.[6] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia