Васіль Кірылавіч Захараў
Васіль Кірылавіч Заха́раў (руск.: Василий Кириллович Захаров; 24 жніўня 1886 — 12 сакавіка 1967) — вучоны ў галіне лесаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1926). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1956). БіяграфіяВ. К. Захараў нарадзіўся ў горадзе Ладзейнае Поле Алонецкай губерні Расійскай імперыі (зараз Ленінградская вобласць Расіі). Першапачатковую адукацыю атрымаў у гарадскім вучылішчы. У 1923 годзе скончыў Ленінградскі лясны інстытут (сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт), выкладаў у ім на кафедры лесаўпарадкавання і адначасова працаваў ляснічым вучэбна-вопытнага лясніцтва інстытута[1]. У 1926 годзе абраны прафесарам на кафедры лясной таксацыі і лесаўпарадкавання Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА) [1]. У 1930 годзе факультэт БСГА быў пераўтвораны ў самастойны Беларускі лесатэхнічны інстытут, загадчыкам кафедры таксацыі і лесаўпарадкавання быў прызначаны В. К. Захараў. У асобныя перыяды ён займаў пасады дэкана факультэта і намесніка дырэктара па навучальнай і навуковай рабоце[1]. З 1950 года В. К. Захараў прымаў удзел у навуковай рабоце Інстытута лесу Акадэміі навук БССР[1]. Навуковая дзейнасцьА. К. Захараву належаць больш за 50[1]. навуковых прац па актуальным пытанням лясной гаспадаркі, таксацыі лесу, уліку і ўдакладненню метадаў уліку лесу на кораню са складаннем шэрагу табліц. Сярод апублікаванага:
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia