Васіль Леановіч
Васіль Леановіч (каля 1600 — пасля 5 мая 1668) — адзін з кіраўнікоў Магілёўскага паўстання 1661 года, бурмістр месца Магілёўскага. БіяграфіяУ 1633 магілёўскі купец Васіль Леановіч быў сярод «добра месцу заслужаных» мяшчан. У 1639 займаў пасаду райцы, з 1643 бурмістра магілёўскага[1]. У 1661 Васіль Леановіч прыняў удзел у паўстанні, якое пачалося з-за рабаўніцтва на рынку маскоўскімі ратнікамі магілёўскіх гандлярак. Па папярэдняй дамоўленасці з магістратам мяшчане пачалі наўмысна гучна крычаць. На такі крык бурмістр Іосіф Івановіч, узброены катаўскім мячом, з воклічам «Пара! Пара!» кінуўся секчы крыўдзіцеляў. Зазваніў брацкі звон, які таксама быў сігналам да пачатку паўстання. На дапамогу мяшчанам прыйшлі выпушчаныя імі ваеннапалонныя[2]. Маскоўскі гарнізон амаль цалкам быў вынішчаны, выратаваліся толькі некалькі чалавек, якія, дабегшы да Рослава, паведамілі, што «могилевские мещане… изменили… ратных людей в Могилеве всех порубили»[3]. У палон узялі ваявод С. С. Гарчакова, М. А. Палуэктава, стралецкага галаву С. І. Чэкіна і іншых афіцэраў. Васіль Леановіч быў абраны ў пасольства, якое даставіла палонных на сейм у Варшаву. За актыўны ўдзел у паўстанні атрымаў ад караля шляхецтва[4]. Апошні раз згадваецца ў дакументах 5 мая 1668[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia