Васіль Львовіч Глінскі
Васіль Львовіч Глі́нскі па мянушцы Цёмны, Сляпы (каля 1465 — 1515) — князь з роду Глінскіх, намеснік васілішскі (1501), слонімскі (1505—1506), староста берасцейскі (1506—1507), падстолі вялікі літоўскі (1503—1508)[5]. БіяграфіяДругі сын князя Льва Барысавіча Глінскага, служэбніка князя Івана Юр’евіча Мсціслаўскага. Валодаў Ласасіным у Слонімскім павеце і іншымі маёнткамі. У 1508 годзе падтрымаў свайго малодшага брата Міхаіла ў мяцежы супраць цэнтральнай улады[5]. Пасля паразы разам з іншымі мяцежнікамі перабраўся ў Маскву, атрымаў ва ўладанне Мядынь[5]. Мянушку «Цёмны» («сляпы») атрымаў з-за праблем са зрокам (не блытаць з вялікім князем маскоўскім Васілём II). Сям’яУ шлюбе з Ганнай Якшыч меў сыноў Юрыя , Івана і Міхаіла , а таксама дачку Алену, якая пазней была другой жонкай вялікага князя Васіля III і маці цара Івана IV. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia