Васіль Максімавіч Вашчанка
Васіль Максімавіч Вашча́нка (? — не пазней 1730) — беларускі друкар і гравёр па дрэву. БіяграфіяСын М. Вашчанкі. Працаваў у Магілёве ў 1694—1730 гадах. Адносіцца да Магілёўскай школы гравюры[1]. Творчасць![]() ![]() ![]() Большасць падпісаных і непадпісаных твораў (паводле некаторых звестак іх 22) звязана з кніжнай графікай. Выканаў дрэварыты: загалоўныя лісты ў кнігах «Дыёптра» (1698), «Неба новае» І. Галятоўскага, «Перла мнагацэннае» К. Т. Стаўравецкага (абодва 1699), «Кніга жыцій святых» Дз. Pacтoўскага (1702, загаловачны ліст з відам Maгілёва); лісты «Іаан Дамаскін», «Нараджэнне Хрыста» для «Асмагласніка» (1730), антымінсы (гравюры на дрэве, адбітыя на палатне) 1694, 1708 («Палажэнне ў труну Хрыста») і 1723 (з Богаяўленскага манастыра ў Полацку). Гравюры вылучаюцца майстэрскай пабудовай кампазіцыі, сялянскім тыпажом, дасканаласцю пластычнага малюнка, выразнасцю контурных ліній. Змяшчэнне на тытульным лісце «Кнігі жыцій святых» віду Магілёва з выявамі будынкаў грамадскага прызначэння — адзін з першых прыкладаў свецкага гарадскога пейзажа ў кірылічнай кнізе. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia