Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін
Мікола (Мікалай) Мікалаевіч Шчакаціхін (13 (1) кастрычніка 1896, Масква — 1 кастрычніка 1940, Белябей, Башкірская АССР) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык і тэарэтык мастацтва, педагог. БіяграфіяСям’я і дзяцінстваНарадзіўся ў Маскве. Маці Мікалая, Лідзія Пятроўна Шчакаціхіна нарадзіла сына ад інжынера, які рана пакінуў сям’ю[1]. Сястра маці М. Шчакахіна, Варвара Пятроўна, была жонкай расійскага юрыста Барыса Гальдэнвейзера . Іх сын, знакаміты савецкі музыкант Аляксандр Барысавіч Гальдэнвейзер пакінуў пра сваю цётку Лідзію такія ўспаміны:
З дзяцінства размаўляў на 4 мовах, пазней вывучыў яшчэ некалькі (паводле розных звестак, ведаў 12 моў). Адукацыя і прафесійная дзейнасць![]() Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі; Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык; Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч. Скончыў у 1914 годзе маскоўскую гімназію Флёрава і зрабіўся паэтам. Ён уваходзіў у малавядомы літаратурны гурток, які застаўся ў летапісах адным-адзіным друкаваным зборнікам «Дворец мечтаний» і некалькімі публічнымі выступамі. У 1915 годзе выйшаў альманах гуртка, які ўтрымлівае шэсць яго вершаў. На адным з маскоўскіх аўкцыёнаў у 2018 годзе быў выстаўлены рукапісны зборнік «Щекатихин Н. Браслет экстазов», атрыбуцыя і набыццё якога дазволілі пашырыць корпус вершаў М. Шчакаціхіна ў некалькі разоў. У 1914—1918 вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, куды паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт, праз год перавёўся на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага, а ў 1917 годзе вярнуўся назад на гісторыка-філалагічны. З 1922 года ў Мінску. У 1922—1924 працаваў у БДУ, дацэнт; у 1925—1928 — у Інбелкульце (стварыў пры Інбелкульце Камісію па гісторыі мастацтва), у 1929—1930 — у БелАН[2]. Рэпрэсіі18 ліпеня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 года па пастанове пазасудовага органа (калегіі АДПУ СССР) быў высланы ў Белябей Башкірскай АССР тэрмінам на 5 гадоў. Працаваў статыстыкам, планавіком у кааперацыі, выкладаў у сярэдніх навучальных установах. Нейкі час жыў у в. Колтаўцы (30 км ад Белябея). Працягваў займацца навуковай дзейнасцю, аб выніках якой пісаў у лістах да акадэміка У. Пічэты. Але на навуковыя пасады яму не дазволілі вярнуцца. Рэгулярна перад рэвалюцыйнымі святамі М. Шчыкаціхіна ў «прафілактычных» мэтах арыштоўвалі. У турмах захварэў на туберкулёз, ад якога і памёр. Рэабілітаваны 30 студзеня 1956 года судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа М. Шчакаціхіна і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Навуковая дзейнасць![]() ![]() Адзін з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства. Даследаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасці: культавае дойлідства і манументальны жывапіс XI—XIX стагоддзяў, іканапіс XVII—XVIII стагоддзяў, абарончыя збудаванні, старажытныя беларускія гравюры, мастацтва кніг Ф. Скарыны, творчасць многіх беларускіх мастакоў, у тым ліку В. Вашчанкі, М. Філіповіча, В. Волкава, А. Грубэ, І. Ахрэмчыка, У. Кудрэвіча, і інш. Упершыню ў беларускім савецкім мастацтвазнаўстве выпрацаваў навуковую канцэпцыю гісторыі беларускага мастацтва, асноўныя кірункі яго развіцця, зрабіў спробу перыядызацыі. Пільную ўвагу аддаваў станаўленню нацыянальнай мастацкай школы, арганізацыі мастацкага жыцця рэспублікі. Выступаў з публікацыямі па праблемах беларускага мастацтва, аўтар артыкула пра беларускае мастацтва для 1-га выдання Вялікай Савецкай Энцыклапедыі (т. 5, 1930)[2]. Разглядзеў і апісаў будынак Мінскай халоднай сінагогі. У 1928 годзе выдаў т. 1 сваёй галоўнай працы «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва». Прадоўжыць гэта выданне не здолеў, бо 18 ліпеня 1930 быў арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У час арышту навуковы супрацоўнік БелАН, дацэнт БДУ, гадаваў дваіх дзяцей. Памяць![]() У 2008 годзе на доме Кастравіцкай (вул. Валадарскага, 24) у Мінску, дзе ў 1922—1930 гадах жыў Мікалай Шчакаціхін, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульптар К. Селіханаў). На адкрыцці дошкі з прамовамі выступілі дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, старшыня праўлення Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, пісьменнік Арсень Ліс і іншыя[3]. Творы
У філатэліі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia