Васіль Мікалаевіч Асяненка
Васіль Мікалаевіч Асяненка (1916, в. Ліпнікі, Дзісенскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя, цяпер — Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — 13 чэрвеня 1977) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. БіяграфіяУдзельнік савецкага партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1958 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу КПСС. Пасля вайны працаваў намеснікам старшыні Пастаўскага райвыканкама, старшынёй Астравецкага, Вілейскага, Глыбоцкага райвынкамаў. З 1958 да 1960 гг. першы сакратар Дунілавіцкага, з 1964 да 1967 гг. — Глыбоцкага райкамаў КПБ. У 1966 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак збожжавых і кармавых культур. З 1966 да 1971 гг. член ЦК КПБ. З 1967 да 1976 гг. старшыня партыйнай камісіі Віцебскага абкама КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 2-га (1947—1951 гг.) і 6-га скліканняў (1963—1967 гг.). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia