Васіль Міхайлавіч Чабатароў
Васіль Міхайлавіч Чабатароў (25 чэрвеня 1918, в. Гаўрылаўка, Рузаеўскі раён, Какчэтаўскай вобласць — 27 чэрвеня 1944, Бобр, Крупскі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяУ Чырвонай Арміі з 1941 года. На фронце з 1942 года, быў снайперам і намеснікам палітрука роты. З ліпеня 1943 года — оперупаўнаважаны аддзела контрразведкі «Смерш» танкавай брыгады. 27 ліпеня 1944 года з мэтай захопу пераправы цераз ракі Бобр з батальёнам прарваўся ў тыл праціўніка, знішчыў дзесяцярых і ўзяў у палон афіцэра. Пры дастаўцы палоннага ў часць В. М. Чабатароў быў цяжка паранены і забіты. За подзвіг, здзейснены ў баях за вызваленне гарадскога пасёлка Бобр Крупскага раёна, В. М. Чабатарову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. ПамяцьЯго імем названы вуліцы ў Мінску і г. п. Бобр. У 1973 годзе ў г. п. Бобр быў ўстаноўлены паплечны бюст[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia