Акмолінская вобласць (Расійская імперыя)
Акмолінская вобласць — вобласць Расійскай імперыі. Створана 19 мая 1854 года з часткі Омскай вобласці і Вобласці сібірскіх кіргізаў з цэнтрам у Омску. З 1868 года — Акмолінская вобласць. Акмолінская вобласць у XIX стагоддзі займала значна бо́льшую тэрыторыю і была самой шырокай вобласцю ў Сярэднеазіяцкіх уладаннях Расіі, куды ўваходзіла разам з Уральскай, Тургайскай, Сяміпалацінскай, Сямірэчанскай, Ферганскай, Сырдар’інскай, Самаркандскай і Закаспійскай абласцямі. Насельніцтва вобласці ў 1887 годзе складала 463 347 чалавек, сярод іх — амаль 100 000 казахаў. Падзялялася на паветы: Акмолінскі, Какчатаўскі, Омскі, Петрапаўлаўскі і Атбасарскі (Атбасар). Вобласць геалагічна падзялялася на тры часткі, якія рэзка адрозніваліся адна ад адной па сваіх фізічных уласцівасцях. Паўночная частка была ўтворана нізіннай і ля Іртыша пясчанай, багатай саланчакамі і салёнымі азёрамі (Дэнгіз) раўнінай. Сярэдняя частка, парэзаная невысокімі камлюкамі, абрашалася рэкамі Ішымам, Нурай і Сары-Су. Хоць яна месцамі камяністая і бязлесая, але, паводле ацэнкі географаў пачатку XX ст., месцамі прыдатная да засялення. Тут былі сканцэнтраваны радовішчы карысных выкапняў: золата, медзь і каменны вугаль. Паўднёвая частка — пустэльны, бязводны стэп, які распасціраецца ад вытокаў Сары-Су да ракі Чу. Галоўным горадам вобласці быў Акмолінск (цяпер Астана), на рацэ Ішым, на месцы яго найбольшага збліжэння з Нурай, заснаваны ў 1862 годзе, быў злучаны пікетнай дарогай з гарадам Каркаралінск, фортам Амкаў і Какчатавам і служыў зборным пунктам для караванаў, што ішлі з Ташкента і Бухары. У вобласць уваходзілі таксама гарады Омск і Петрапаўлаўск, якія знаходзіліся ля паўночнай мяжы вобласці. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia