Васіль Паўлавіч Комлеў
Васіль Паўлавіч Комлеў (31 снежня 1918, сяло Верхатор, Ішымбайскі раён, Башкірская АССР — 2004[2]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Кандыдат эканамічных навук (1959). БіяграфіяЗ ліпеня 1941 года на фронце, памочнік начальніка аператыўнага аддзела штаба арміі. У партызанах з 1941 года: з сакавіка 1942 года камандзір атрада. З кастрычніка 1942 года ў распараджэнні БШПР. З мая 1943 года камандзір арганізацыйнай групы, атрада, у верасні 1943 — чэрвені 1944 гадоў 2-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава. Пасля вайны намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама, на гаспадарчай рабоце ў Багушэўскім раёне. Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1949). З 1960 года старшы выкладчык, дацэнт, з 1967 года прарэктар, з 1972 года загадчык кафедры Беларускага інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia