Васіль Пятровіч Рагуновіч
Васіль Пятровіч Рагуно́віч[1] (нар. 27 жніўня 1934) — вучоны ў галіне гідратэхнікі, доктар тэхнічных навук (1993[1]), прафесар (2011[2]). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Маркава (сучасны аграгарадок, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). У 1957 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1965 годзе[1]. З 1961 года ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў, з 1971 года на пасадзе загадчыка лабараторыі. Навуковая дзейнасцьАўтар прац па матэматычным мадэліраванні руху вады і дамешкаў у вадацёках, стварэнню сродкаў аўтаматычнага вымярэння якасных і колькасных характарыстык вады, па распрацоўцы аўтаматычных вымяральных і кіруючых сістэм для басейнаў рэк, нафтаправодаў з выкарыстаннем касмічных тэхналогій і інш. Сярод апублікаванага:
Студэнтка і выпускніца В. А. Іванкова пад кіраўніцтвам В. П. Рагуновіча ўдзельнічала ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў 2011 года Рэспублікі Беларусь[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia