Васіль Пятровіч Хрол
Васіль Пятровіч Хрол (12 студзеня 1957, Малыя Грыдзюшкі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць — 4 чэрвеня 2020) — беларускі палітык. БіяграфіяНарадзіўся 12 студзеня 1957 года ў вёсцы Малыя Грыдзюшкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, інжынер-канструктар — тэхнолаг электронна-вылічальнай апаратуры. Працаваў намеснікам начальніка цэха Мінскага механічнага завода імя Вавілава, выканаўчым дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра гандлю нерухомасцю, прэзідэнтам Беларускай асацыяцыі «Нерухомасць». Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), быў старшынёй Камісіі па прамысловасці, транспарце, будаўніцтве, энергетыцы, гандлі і іншых паслугах насельніцтву, сувязі і інфарматыцы. З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[2], быў намеснікам старшыні Камісіі па пытаннях эканомікі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлю і прыватызацыі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы[3]. Памёр 4 чэрвеня 2020 года[4]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia