Маладзечанская вобласць
Маладзечанская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1944—1960 гадах. Утворана 20 верасня 1944 года, калі ў Маладзечанскую была перайменавана Вілейская вобласць, а цэнтр вобласці перанесены ў Маладзечна. 24 ліпеня 1957 года скасаваны Ільянскі раён, 31 жніўня 1959 года — Свірскі раён, 3 кастрычніка 1959 года — Дзісенскі раён. Скасавана 20 студзеня 1960 года, раёны перададзеныя ў Віцебскую (9 раёнаў: Браслаўскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Пастаўскі, Пліскі і Шаркаўшчынскі), Гродзенскую (4 раёны: Астравецкі, Ашмянскі, Смаргонскі, Юрацішкаўскі і Багданаўскі сельсавет Валожынскага раёна) і Мінскую (7 раёнаў: Валожынскі (за выключэннем Багданаўскага сельсавета), Вілейскі, Івянецкі, Крывіцкі, Маладзечанскі, Мядзельскі, Радашковіцкі і гарады Вілейка і Маладзечна) вобласці[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia