Васіль Рыгоравіч Каржынскі
Васіль Рыгоравіч Каржынскі (1841 — ?) — інжынер-архітэктар[1]. БіяграфіяДзяцінства і адукацыяНарадзіўся ў 1841 годзе. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Чарнігаўскай мужчынскай гімназіі. У 1856 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, дзе і скончыў курс у 1861 годзе па першым разрадзе[1]. Прафесійная дзейнасцьАдразу пасля вучылішча быў прызначаны на службу архітэктарскім памочнікам у падольскую будаўнічую і дарожную камісію. Потым быў справаводам праўлення, а ў 1869 годзе прызначаны малодшым архітэктарам падольскай губерні[1]. Праз год прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэта і быў камандзіраваны ў распараджэнне Галоўнага таварыства расійскіх чыгунак . На працягу 14 гадоў быў начальнікам участка Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі па рамонту пуцей і будынкаў. З 1884 па 1887 год быў віцебскім губернскім архітэктарам, а потым адкамандзіраваны для пабудовы казарм кавалерыйскага глухаўскага палка[1]. Пабудова гэта скончана ў 1891 годзе. З 1892 года кіраваў пабудовай казарм для 10-га сапёрнага батальёна ў г. Астралэнцы[1]. Творчасць![]()
![]() Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia