Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт (СПбДАБУ) (руск.: Санкт-Петербургский государственный архитектурно-строительный университет
(СПбГАСУ)) — найстарэйшая ў Расіі вышэйшая навучальная тэхнічная ўстанова па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных інжынераў, архітэктараў, будаўнікоў.
Гісторыя
СПбДАБУ вядзе сваю гісторыю з Вучылішча грамадзянскіх інжынераў, якое было створана ў 1832 годзе па ўказу імператара Мікалая I. У 1842 годзе вучылішча, у якім галоўнымі прадметамі былі матэматычныя і інжынерныя навукі, было аб’яднана з т.з. Архітэктарскім вучылішчам — групай пры Акадэміі мастацтваў, дзе навучалася да 50 пенсіянераўГалоўнага ўпраўлення шляхоў зносін, з ліку тых, хто атрымаў мастацкую адукацыю, але не маюць дастатковых ведаў у горадабудаўніцтве. Гэта новая навучальная ўстанова атрымала назву «Будаўнічае вучылішча Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін і публічных будынкаў». У 1877 годзе па новым «Палажэнні аб Будаўнічым вучылішчы», яно было прыраўнавана да вышэйшых навучальных устаноў і з 1882 года стала называцца Інстытут грамадзянскіх інжынераў (ІГІ). У савецкую эпоху назвы і яго абрэвіятуры змяняліся наступным чынам:
з 1924 года — Ленінградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў (ЛІГІ),
з 1930 года — Ленінградскі інстытут камунальнага будаўніцтва (ЛІКБ),
з 1931 года — Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва (ЛІІКБ).
з 1941 года — Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут (ЛІБІ). Гэта імя ўстанова насіла больш за паўвека, аж да 1992 года, калі ў сувязі з перайменаваннем горада яна артымала назву Санкт-Пецярбургскі інжынерна-будаўнічы інстытут (СПбІБІ).
Сучасны варыянт поўнай назвы навучальнай установы (архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт) з’явіўся 21 чэрвеня 1993 года, у час агульнарасійскай кампаніі па пераназванні інстытутаў ва ўніверсітэты.
Выпускнікі Будаўнічага вучылішча атрымлівалі званне архітэктарскага памочніка. За заслугі ў практычнай дзейнасці яны мелі права атрымаць больш высокае званне інжынера-архітэктара. Пасля пераўтварэння навучальнай установы ў Інстытут грамадзянскіх інжынераў, яго выпускнікі сталі атрымліваць званне грамадзянскага інжынера[2].
Назвы ВНУ
1832—1842 гг. Вучылішча Грамадзянскіх Інжынераў пры Галоўным упраўленні шляхоў зносін і публічных будынкаў (ВГІ)
1842—1882 гг. Санкт-Пецярбургскае Будаўнічае Вучылішча (БУ)
1882—1892 гг. Санкт-Пецярбургскі Інстытут Грамадзянскіх Інжынераў (ІГІ)
1893—1917 гг. (Пецярбургскі, Петраградскі) Інстытут Грамадзянскіх Інжынераў Імператара Мікалая I (ІГІ)
1917—1924 гг. Петраградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў (ІГІ)
1924—1930 гг. Ленінградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў (ЛІГІ)
1930—1931 гг. Ленінградскі інстытут камунальнага будаўніцтва (ЛІКБ)
1931—1941 гг. Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва (ЛІІКБ)
1941—1992 гг. Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут (ЛІБІ)
1945—1982 гг. Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інжынерна-будаўнічы інстытут (ЛІБІ)
1982—1992 гг. Ленінградскі ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інжынерна-будаўнічы інстытут (ЛІБІ)
1992—1993 гг. Санкт-Пецярбургскі інжынерна-будаўнічы інстытут (СПбІБІ)
З 22 чэрвеня 1993 г. — Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт (СПбДАБУ)
Факультэты
Аўтамабільна-дарожны
Архітэктурны
Інжынернай экалогіі і гарадской гаспадаркі
Будаўнічы
Эканомікі і кіраванні
Безадрыўных формаў навучання
Судовых экспертыз і правы ў будаўніцтве і на транспарце
↑Гісторыя СПбДАБУ(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2018. Праверана 5 верасня 2018.
↑Зодчие Москвы времени эклектики, модерна и неоклассицизма (1830-е — 1917 годы): илл. биогр. словарь / Гос. науч.-исслед. музей архитектуры им. А.В. Щусева и др. — М.: КРАБиК, 1998. — С. 296. — 320 с. — ISBN 5-900395-17-0.
Літаратура
Гр. Букешин Институт гражданских инженеров императора Николая I // Неделя строителя. — № 45. — С. 318—319.
Гр. Букешин Институт гражданских инженеров императора Николая I // Неделя строителя. — № 46. — С. 325—326.