Васіль Сцяпанавіч Паўзуноў
Васіль Сцяпанавіч Паўзуноў (14 кастрычніка 1919, Матышава[d], Саратаўская губерня — 1991, Мінск) — камандзір карабля Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Міністэрства грамадзянскай авіяцыі СССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны пілот СССР (1973). БіяграфіяНарадзіўся 14 кастрычніка 1919 года ў сялянскай сям’і сяла Матышава (Руднянскі раён Валгаградскай вобласці РСФСР). Скончыў Тамбоўскае лётнае вучылішча (1938). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у складзе 105-га гвардзейскага Панявежскага авіяпалка Грамадзянскага паветранага флоту. Удзельнічаў у дастаўцы грузаў беларускім партызанскім атрадам і аперацыі «Зорачка», падчас якой эвакуіявалі 154 выхаванцаў і 38 супрацоўнікаў Полацкага дзіцячага дома № 1[1]. За гэта двойчы атрымаў Ордэн Чырвонага Сцяга. Пасля вайны працаваў камандзірам паветранага судна, кіраўніком палётаў у аэрапорце «Мінск-1». Удзельнічаў у засваенні Ту-124. Выхаваў 25 камандзіраў паветраных суднаў. 16 студзеня 1974 г. атрымаў званне Герой Сацыялістычнай Працы. Памёр ў 1991 г. у Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках. ПамяцьУ 2015 г. у доме № 8 па вул. Караткевіча, дзе ў 1946—48 гг. жыў В. С. Паўзуноў, усталявалі мемарыяльную дошку ў памяць пра яго[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia