Чыжоўскія могілкі — адны з абмежавана дзеючых могілак горада Мінска .
Адкрыты для пахаванняў у 1965 годзе, абмежаваны ў 1988 годзе. Плошча: 141,7 га. Знаходзяцца ў мікрараёне «Чыжоўка» [ 1] . Вядомы таксама пад мянушкай «Чыжоўка 8» як неіснуючы восьмы мікрараён жылога раёна «Чыжоўка»[ 2] .
Сярод вядомых пахаванняў — цыганскія магілы і пахаванні савецкіх вайскоўцаў, загінулых у Афганістане [ 3] . Сюды перанесены два пахаванні асоб, верагодна забітых падчас Курлоўскага расстрэлу 1905 года: Ілля Ісаакавіч Файнберг (справавод Лібава-Роменскай чыгункі ) і Абрам-Лейба Гур(э)віч[ 4] .
Таксама на гэтых могілках пахаваны некаторыя ахвяры трагедыі на Нямізе (1999), у гонар якіх усталяваны некалькі мемарыялаў.
Да могілак ходзіць аўтобус № 94С. Яго канцавы прыпынак знаходзіцца каля ўвахода.
Памятны знак ахвярам трагедыі на Нямізе на могілках.
Алея ахвяр трагедыі 30 мая 1999 г. на Чыжоўскіх могілках.
Вядомыя асобы
Леанард Іларыёнавіч Адамаў (1941—1977) — савецкі беларускі футбаліст.
Уладзімір Андрэевіч Акоркаў [ru] (1915—1981) — чыгуначнік, Герой Сацыялістычнай Працы.
Антон Антонавіч Алешка (1913—1971) — беларускі пісьменнік.
Міхаіл Уладзіміравіч Анемпадыстаў (1964 —2018 ) — беларускі мастак.
Алесь Асіпенка (1919—1994) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст.
Мікалай Андрэевіч Бабанін [ru] (1918—1990) — савецкі афіцэр, удзельнік Польскага паходу РСЧА і Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза.
Ксаверый Міхайлавіч Байдак [ru] (1906—1982) — савецкі военачальнік, генерал-маёр.
Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі (1919—1977) — савецкі шахматыст, міжнародны гросмайстар.
Давід Іонавіч Бранштэйн [ru] (1924—2006) — савецкі і расійскі шахматыст, гросмайстар.
Міхаіл Аркадзевіч Бергер (1909—1981) — беларускі піяніст і педагог.
Дзяніс Рыгоравіч Булахаў (1905—1984) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Пётр Іванавіч Валкадаеў (1911—1973) — беларускі літаратар.
Іван Дзмітрыевіч Вятроў (1905—1986) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці.
Міхаіл Міхайлавіч Гармоза (1917—1985) — Герой Савецкага Саюза.
Павел Антонавіч Гарошак (1925—1994) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза.
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў (1931—1988) — беларускі паэт, перакладчык.
Якаў Бенцыёнавіч Герцовіч (1910—1976) — беларускі літаратурны крытык.
Лявон Іванавіч Грышук (1951—2020) — беларускі мастак.
Іван Васілевіч Козел (1928 —1970 ) — беларускі драматург.
Антон Мітрафанавіч Кецка (1907 —1978 ) — прэсвітар Мінскай царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Праведнік народаў свету.
Зіновій Рыгоравіч Калабанаў (1911—1994) — савецкі танкіст-ас.
Мікалай Міхайлавіч Калюноў (1907—1972) — беларускі ўрач лячэбнай фізічнай культуры.
Арцемій (Кішчанка) (1952—2023) — беларускі царкоўны дзеяч, выкладчык, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі.
Арон Якаўлевіч Круп [ru] (1937—1971) — савецкі паэт, бард.
Мікола Радзівонавіч Лупсякоў (1919—1972) — беларускі пісьменнік.
Эрнст Аркадзевіч Ляўкоў (1935 —1996 ) — беларускі геолаг, краязнавец.
Аскар Пятровіч Марыкс (1890—1976) — беларускі тэатральны мастак, жывапісец, педагог.
Аляксей Уладзіміравіч Ніканчыкаў (1940—1972) — савецкі фехтавальшчык на шпагах.
Пётр Пятровіч Падкавыраў (1910—1977) — савецкі кампазітар.
Аляксандр Лявонавіч Петрашкевіч (1930—2012) — беларускі пісьменнік, драматург.
Іван Яфімавіч Сакалоў [ru] (1892—1971) — генерал-маёр Савецкай Арміі.
Міхась Стральцоў (1937 —1987 ) — беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца.
Васіль Іванавіч Сцяпанаў (1903—1979) — беларускі савецкі філосаф.
Кастусь Іванавіч Тарасаў (1940—2010) — беларускі пісьменнік, журналіст.
Мікалай Мікалаевіч Улашчык (1906—1986) — беларускі гісторык, археограф, этнограф, краязнавец, літаратар.
Юрый Віктаравіч Хадыка (1938 —2016 ) — беларускі навуковец, грамадскі і культурны дзеяч.
Яўген Міхайлавіч Целешаў (1923—1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
Уладзімір Паўлавіч Цяслюк [ru] (1913—1977) — беларускі савецкі кінааператар.
Барыс Львовіч Шапашнік (1902—1985) — савецкі канструктар аўтамабіляў.
Міхаіл Іосіфавіч Эрдман (1886 — ?) — беларускі навуковец і дзяржаўны дзеяч.
Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка (1900—1972) — беларускі вучоны-хімік.
Ізраіль Мацвеевіч Басаў (1918—1994) — беларускі жывапісец і графік.
Зноскі
Спасылкі
Дзеючыя Абмежавана дзеючыя Закрытыя Знішчаныя
1 Па-за межамі горада
2 Адноўлены як мемарыял