Васіль Сяргеевіч Арсеньеў
Васіль Сяргеевіч Арсеньеў (вядомыя псеўданімы: А.; А-в, В.; А-ев, В.; Ар-в, В.; Арс., Вас.; Архипов, В.; В.; В. А.; Член кружка; 14 (26) сакавіка 1883, Сафія, Балгарыя — 22 снежня 1947, Парыж, Францыя) — беларускі і рускі юрыст, гісторык і спецыяліст па генеалогіі, архівіст, дзяржаўны служачы[1]. БіяграфіяБыў сынам вядомага дыпламата і пляменнікам старэйшага захавальніка Аружэйнай палаты Маскоўскага крамля[1]. У 1901 г. скончыў з залатым медалём гімназічны курс Маскоўскага ліцэя цэсарэвіча Мікалая, а ў 1904 г. — юрыдычны факультэт гэтай жа ўстановы. З 1904 г. знаходзіўся на дзяржаўнай службе ў Тульскім губернскім праўленні. У 1908 г. пераведзены ў Віцебск на пасаду саветніка губернскага праўлення. Быў адным з ініцыятарам стварэння Віцебскай губернскай вучонай архіўнай камісіі і стаў яе першым старшынёй (ён займаў пасаду саветніка Віцебскага губернскага праўлення)[2]. Навуковая дзейнасцьАпублікаваў архіўныя матэрыялы пра знаходжанне ў Віцебску пісьменніка І. І. Лажачнікава , пра генерала І. Міхельсона; біяграфіі удзельнікаў баёў пад Астроўна (Віцебская вобласць) у 1812 годзе і інш. Склаў пакаленны роспіс «Род дваран Арсеньевых, 1389—1901»[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia