Васіль Шчэцька
Васіль Шчэцька (псеўд. М. Багун) (18 сакавіка 1922, в. Апечкі, Стаўбцоўскі павет — 27 мая 2011) — беларускі грамадскі дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся у сялянскай шматдзетнай сям’і. Адукацыю пачаў у сямікласнай польскай школе ў сваёй вёсцы, потым працягваў яе ў савецкай беларускай школе, а 7-ы клас закончыў у беларускай школе падчас нямецкай акупацыі. Потым вучыўся ў медыцынскай школе ў Баранавічах, належаў да Саюза беларускай моладзі (СБМ). У 1944 выехаў у Германію, належаў да Працоўнай групы СБМ, потым знаходзіўся ў дывізіі «Беларусь». У 1945 паступіў у Беларускую гімназію, і ў 1947 здаў матуральны экзамен у Міхельсдорфе. З 1945 быў скаўтмайстрам «Згуртавання Беларускіх Скаўтаў на Чужыне» (пазней — у адміністрацыі нацыянальнай арганізацыі ЗША)[1]. Потым паступіў на медыцынскі факультэт Цюбінгенскага ўніверсітэта. У 1948 г. разам з «Дванаццаткай» выехаў у Вялікабрытанію, дзе да 1949 працаваў у шахцёрскім пасёлку ў Ковентры[2] і разам з сябрамі выдаваў часопіс «Наперад». З 12 сакавіка 1948 быў членам Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ), а таксама членам Згуртаванне беларусаў Канады (ЗБК) з 1949. Браў удзел у дзейнасці Беларускага хрысціянскага акадэмічнага аб’яднання «Жыцьцё» (БХАА «Жыцьцё»). У 1950—1955 вучыўся у Лювенскім універсітэце на факультэце палітычных і сацыяльных навук. 10 ліпеня 1956 эміграваў у ЗША. Пасля некалькіх часовых пасад, у 1959 пачаў працаваць у бібліятэцы Калумбійскага ўніверсітэта у Нью-Ёрку, адкуль у 1988 выйшаў на пенсію. Увесь час прымаў удзел у жыцці і дзейнасці беларускіх арганізацый у ЗША, як грамадскіх, так і царкоўных. З 14 лістапада 1965 сакратар царкоўнай рады парафіі св. Кірылы Тураўскага (Бруклін). У той жа год разам з К. Мерляком і паплечнікамі заснаваў Беларуска-амерыканскае аб’яднанне ў Нью-Ёрку, а ў 1968 — прыход св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. На X Кангрэсе беларусаў Амерыкі (15 кастрычніка 1982) абраны прадстаўніком БККА ў штаце Нью-Ёрк. Васіль Шчэцька быў сакратаром на XI Кангрэсе беларусаў Амерыкі (2 чэрвеня 1990). Творы
У сааўтарстве
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia